be

Мацяш Ніна

Мацяш Ніна

Ніна Мацяш нарадзілася ў Бярозаўскім краі, на Берасцейшчыне. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.

Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 годзе выйшла першая кніжка паэтэсы - „Агонь”. За ёю — яшчэ шэраг паэтычных зборнікаў. У тым ліку і пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моваў.

У аўтабіграфіі паэтэса прызнаецца: „Усё, што ёсць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх...” Шмат твораў прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднай старонцы.

Яшчэ ў савецкія часы Ніна Мацяш мела магчымасць перанесціся жыць у сталіцу — у Менск. Пасля прыянцця яе ў Саюз пісьменнікаў літаратурная сябрына прапанавала ёй кватэру ў Менску, дзе была б бліжэй літаратурнага асяроддзя, бліжэй сяброў. Адмовілася, засталася ў Белаазёрску, бо, як падалося, „у сталічным тлуме, у вялікім людзкім канглямэраце магла застацца ў зусім поўнай адзіноце”. А яшчэ таму што ў горадзе мала неба.

Ніна Мацяш, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, была ўзнагароджана прэміяй Брэсцкага абкома камсамола, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, „Берасцейская зорка — 98”, сёння старшыня Брэсцкага аддзялення ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Ніна Мацяш памерла 19 снежня 2008 году ў сваёй кватэры ў Белаазёрску.

Гэты пэрсанальны сайт Ніны Мацяш на Камунікат.org быў створаны літаральна ў палове снежня 2008 году. Тыдняў два перад смерцю Спадарыня Ніна Мацяш дала права публікаваць свае творы на сайце Камунікат.org...

У 2008 годзе Ніне Мацяш споўнілася шэсцьдзесят пяць, здавалася б жыць ды жыць, але, відавочна, у тых, хто кіруе нашымі жыццямі, іншыя планы. Светлай памяці прысвечаны гэтыя ўспаміны.

„Ніна Мацяш сама, як сінічка, грэла душу, давала сілу, была светам у ваконцы. Цяжка будзе без яе, бо сама свядомасць, што недзе ёсць нехта, да каго можна пазваніць, пагутарыць, пад’ехаць, параіцца — давала сілу. Застаецца спадзяванне на сустрэчу ў іншым свеце, хаця, сумняюся, што буду мець такі гонар. Нініна душа павандравала проста на неба, бо яна і пры жыцці была анёлам. Нам застае толькі старацца быць падобнымі на яе.”

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 19 сьнежня 2008 г.

Мацяш Ніна. Выданьні

Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя
pdf

Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя

Паводле беларускай народнай казкі
Мацяш Ніна

Неяк Ясь у дзень асенні сек у лесе дровы. Раптам чуе - дзіўны лямант. Совы?.. Ой, не совы?.. У пару такую совы спяць яшчэ, вядома. Крык, здаецца, чалавечы, там, за бураломам...... Болей »

Поўны келіх
pdf epub

Поўны келіх

Лірыка
Мацяш Ніна

Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае стаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі, зборніка вершаў знакамітай паэткі Берасцейшчыны Ніны Мацяш. Кожны верш, які ўвайшоў у зборнік – гэта глыбокі роздум над жыццём, над месцам чалавека ў свеце. Назіранні... Болей »

Прыручэнне вясны
pdf epub

Прыручэнне вясны

Лірыка
Мацяш Ніна

Прыручыць якую-колечы пару года проста немагчыма. Прырода кіруецца сваімі правамі і жыве паводле сваіх законаў. Чалавек – толькі часцінка тае прыроды, без якой не зможа пражыць ні дня (прырода без чалавека дасканала дасць сабе рады). Прыручэнне вясны – гэта не спроба падпарадкаваць прыроду чалавеку... Болей »

Ралля суровая
pdf epub

Ралля суровая

Вершы і пераклады
Мацяш Ніна

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан... Болей »

Два браты і сякера
pdf

Два браты і сякера

Паводле беларускай народнай казкі
Мацяш Ніна

Мо даўно, а мо нядаўна - Казкам-байкам што гады? - У адной палескай вёсцы Два жылі-былі браты.... Болей »

Удзячнасць
pdf

Удзячнасць

Вершы і паэма
Мацяш Ніна

Пра людзей працы, пра людзей-герояў, з пачуццём удзячнасці піша Н.Мацяш у сваім другім паэтычным зборніку. Вершы паэтэсы падкупляюць шчырасцю інтанацыі, навізной формы. У кнігу ўключана паэма "Алекса Доўбуш".... Болей »

Агонь
pdf

Агонь


Мацяш Ніна

Першы зборнік выдатнай паэткі Ніны Мацяш адкрыў беларускаму чытачу душу чалавека, якому балюча бачыць несправядлівасць, які радецца ўдачы іншых, які смела крочыць у будучыню. Паэт бачыць і балюча адчувае драматычны разрыў паміж гуманістычнымі ідэаламі, якія выпрацавала перадавая сусветная культура, і... Болей »

Жырандоля № 3, 2010
pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска.... Болей »

Дзеяслоў 38
pdf

Дзеяслоў 38

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Дзеяпіс. Новыя выданьні на кніжных паліцах «Дзеяслова» * Аблажэй Алег, Стрэмкі * Аляшкевіч Маргарыта, Альгерд Бахарэвіч і Арцём Кавалеўскі: бясплатная экскурсія па тэкстах. Дзьве рэцэнзіі * Андрасюк Міхась, Галубы. Аповед з нізкі “Вагон другога класу” * Арлоў Уладзімер, Апошняя... Болей »

Тэрмапілы 13
pdf

Тэрмапілы 13

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая"... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org