be

Навіны

Кіраўніца тэатральнай студыі «Купалінка» Наталля Локіць: «Нашая эміграцыя ніколі яшчэ не была такой зычлівай і гатовай да беларушчыны»
2025-01-17 21:01
Кіраўніца тэатральнай студыі «Купалінка» Наталля Локіць: «Нашая эміграцыя ніколі яшчэ не была такой зычлівай і гатовай да беларушчыны»
Тэатральная студыя «Купалінка» з аншлагам паказала ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі калядны спектакль «Віка, Хросная і калядныя цуды». Наступны паказ адбудзецца ў Беларускім Доме ў Варшаве 19 студзеня. Мы пагутарылі з кіраўніцай студыі Наталляй Локіць пра гэтую ды іншыя пастаноўкі і пра тое, як драматэрапія...
Беларускае Міжрэчча ў краязнаўчай кнізе Франца Сіўко
2025-01-17 15:37
Беларускае Міжрэчча ў краязнаўчай кнізе Франца Сіўко
Выдавецтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава выпусціла невялікім накладам краязнаўчую кнігу празаіка, публіцыста і педагога Франца Сіўко.  Кніга з назвай “Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадасапада” прысвечаная родным мясцінам Віцебшчыны і цяпер даступная ў PDF-фармаце.Анатацыя:На...
Алесь Плотка: «Трэба думаць і нешта рабіць для тых, каму яшчэ горш»
2025-01-16 19:36
Алесь Плотка: «Трэба думаць і нешта рабіць для тых, каму яшчэ горш»
Музыка і паэт Алесь Плотка ў інтэрв’ю budzma.org распавёў пра жыццё ў славянскім Нью-Ёрку, як на яго паўплывала хвароба на сухоты і чым ён зарабляе, акрамя творчасці.— Гурт Sož нядаўна выпусціў сінгл «Eras i Tanatas». Распавядзі, калі ласка, пра гісторыю гурта і пра тое, які этап у ёй абазначае новы...
Прэзентацыя зборніка паэзіі па-палеску ў Варшаве
2025-01-16 18:44
Прэзентацыя зборніка паэзіі па-палеску ў Варшаве
Аляксей Дзікавіцкі напісаў кнігу вершаў “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0”, прэзентацыя якой пройдзе 18 студзеня ў Варшаве.Гэта ўжо трэцяя кніга аўтара на палескай мове, раней выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы “Оньдэ” і “Світумузыка”. Кнігу “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0” вылучае тое, што арыгіналы ў...
Кніга літоўскай паэткі Гедрэ Казлаўскайце — па-беларуску
2025-01-16 16:27
Кніга літоўскай паэткі Гедрэ Казлаўскайце — па-беларуску
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку кніга выбранай паэзіі “Чароўны час” Гедрэ Казлаўскайце (Giedre Kazlauskaite). Вершы з літоўскай мовы пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі.Асобнай кнігай паэзія Гедрэ Казлаўскайце, адной з самых яркіх і ўплывовых фігураў літоўскай паэзіі на сённяшні дзень, па-беларуску...
«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?
2025-01-16 13:14
«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?
Барыс Пятровіч недаацэнены. Хто адкрые яго новую кнігу, не пашкадуе, піша Зося Лугавая ў «Нашай Ніве».Барыс Пятровіч называе сваю кароткую прозу фрэскамі. Яны пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца — так, як пішуцца фрэскі ў храмах: пакуль не высахла тынкоўка. «Ад жыцця прачнуцца» — гэта тэксты...
«Каб дуды гучалі». З’явіўся Youtube-канал пра беларускую дуду
2025-01-15 20:36
«Каб дуды гучалі». З’явіўся Youtube-канал пра беларускую дуду
На Youtube з’явіўся канал Dudy By для тых, хто хоча навучыцца граць на беларускай дудзе ці ўдасканаліць сваё майстэрства. Канал запусціла аднайменная школа грання на дудзе ў Варшаве. Адзін з выкладчыкаў, Пятро Марчанка, распавёў нам пра праект.Канал на Youtube Dudy By змяшчае навучальныя відэа для тых...
Болей »
Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі

тэксты

Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з... Болей »

Белорусские остарбайтеры

Белорусские остарбайтеры

Историко-аналитическое исследование

У манаграфіі даследаваны перадспасылкі і арганізацыя ўгону насельніцтва Беларусі на прымусовыя працы ў Германію ў 1942-1944 гадах, умовы ўтрымання ў рэйху і вяртанне на радзіму пасля вызвалення рэспублікі. Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.... Болей »

Навагрудскі „кацёл”

Навагрудскі „кацёл”


Басюк Іван

Манаграфія прысвечана пачатковаму перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Упершыню ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі зроблена спроба даследаваць „белую пляму” вайны - Навагрудскі „кацёл”, перыяд мужнай барацьбы 11 дэвізій Заходняга фронту супраць 25 дывізій групы армій „Цэнтр” у Налібоцкай... Болей »

Беларускае мастацкае шкло

Беларускае мастацкае шкло


Кніга прысвечана гісторыі развіцця аднаго з прыгажэйшых рамёстваў. Багата ілюстраванае выданне паказвае творы майстроў-дызайнераў, якія апрацоўваюць узоры для шклозаводаў. Тут убачым і вырабы, якія былі выпушчаны ў абмежаванай серыйнай вытворчасці, але і шмат, а, магчыма, большасць такіх, якія існуюць... Болей »

Беларусы. Этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі.

Беларусы. Этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі.

Атлас

Дадзенае выданне адлюстроўвае размяшчэнне і падзел беларусаў паводле прыналежнасці да рэлігійных канфесіяў, нацыянальнай тоеснасці, моўных адносінаў. У картаграфічнай форме паказаны месцы распалажэння і пражывання асобных катэгорый людзей, грамадскіх слаёў, адукацыі. Кніга – своеасаблівы даведнік, які... Болей »

Беларусы

Беларусы

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Грамадскія традыцыі

Кніга прысвечана дэкаратыўна-прыкладному мастацтву – аднаму з найбольш пашыраных відаў нацыянальнай культуры Беларусі, які мае глыбокія карані і багатыя мастацкія набыткі. Разглядаюцца асноўныя яго віды: кераміка, дрэваапрацоўка, шкларобства, мастацкі метал, пляценне з прыродных матэрыялаў, мастацкі... Болей »

Беларусы

Беларусы

Вусная паэтычная творчасць

Чарговы том серыі „Беларусы” прысвечаны аднаму з каштоўнейшых духоўных і мастацкіх здабыткаў беларускага народа – яго вуснапаэтычнай творчасці. Аўтары паказваюць жанравую разнастайнасць і ідэйна-тэматычнае багацце нацыянальнага фальклору, увасабленне ў ім высокіх маральна-этычных ідэалаў і прынцыпаў... Болей »

Беларусы

Беларусы

Грамадскія традыцыі

Том прысвечаны даследаванню праблем гістарычнага развіцця разнастайных форм грамадскіх традыцый беларусаў. З пазіцыі сучаснай этналагічнай навукі асвятляецца дзейнасць сялянскай грамады, развіццё звычаёвага права і судовай сістэмы; раскрываюцца характэрныя рысы грамадскіх форм выкарыстання вольнага часу... Болей »

Беларусы

Беларусы

Сям’я

У кнізе на вялікім фактычным матэрыяле даследаваны асаблівасці развіцця сямейнага ўкладу жыцця ў мінулы і сучасны перыяд. Прааналізаваны ўзаемаадносіны ў сям’і, паказаны ролі гаспадыні, гаспадара, а таксама палажэнне састарэлых людзей у розныя гістарычныя перыяды. Значная ўвага ўдзелена вывучэнню традыцый... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org