- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас камандзіроўкі ў Ватыкан даследнік удакладніў сувязь першадрукара з Пятым Латэранскім саборам, які адбыўся ў 1512–1517 гадах. На тым саборы прымала ўдзел дэлегацыя дацкага караля, у складзе якой быў «нейкі» Скарына. А праз тры месяцы ўжо дакладна Францыска Скарыну пры абароне доктарскай працы ў Падуі называюць сакратаром дацкага караля Ганса. Ці пра адну і тую ж асобу ідзе гаворка ў розных крыніцах — задумаўся навуковец.