be
pdf

Літаратурная Беларусь 7 (203) 2023

Культурна-асветніцкі праект

Хоць кітайцы і гавораць: не дай вам Бог жыць у часы перамен, здаецца, зусім нядаўна нам актыўна даводзілі: таленты абуджаюцца і найбольш ярка і плодна расцвітаюць на пераломе, на стыках эпох — у час крутой змены пакаленняў. Усё старое скідваецца з воза гісторыі, бяруць сілу і лейцы ў рукі маладыя пачаткі. Мо і таму ў свой час на зломе эпохі малады Аляксандр Фадзееў у адным са сваіх твораў напісаў: «У пакой зайшоў стары гадоў сарака»… Крыху пазней, праўда, паправіўся: «гадоў пяцідзесяці». Калі ж увабралася ў сілу і заняло ўладныя высоты ўсё маладое, яркае і таленавітае на зломе і ў росквіце застойнай, як пазней пачалі гаварыць, стабільнасці, адпаведна было яно амністыравана і пасунута: сярэднім узростам сталі 70 гадоў. Сёння на чарговым, а мо і постчарговым пераломе эпохі ці не большасць нашых літаратараў можна назваць людзьмі сярэдняга ўзросту, а то постсярэдняга. Вось такія вынікі нашай зацягнутай гульні з гісторыяй, часам і ўзростам. Мастацкай гульні ў пацеркі — дэманстрацыя вынаходлівасці нашага розуму, яго здольнасці да самападману. Таму што жывем мы ў час непадробнага самаспакушэння, калі не толькі апазіцыі, але і ўсім нам, усяму народу згодна з найноўшымі ўладнымі пастановамі, дырэктывамі, законамі амаль загадана добраахвотна садзіцца ў турму. I зусім не за нейкія парушэнні, дзейнасць, а нават сумненні!

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2023-06
  • Copyright: © 2023 by Літаратурная Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org