be

Лімарыус

Лімарыус. Выданьні

Паэмы
pdf epub mobi fb2

Паэмы

Зборнік
Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »

Творы

Творы

Паэзія, проза, лісты
Салавей Алесь

Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (1922-1978) на радзіме. Нараджэнец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх... Болей »

Творы

Творы

Творы
Дудзіцкі Уладзімір

Гэты збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага (нар. 1911) з’яўляецца першым у Беларусі і найбольш поўным на сёння выданнем творчай спадчыны беларускага эміграцыйнага літаратара, народжанага ў в. Дудзіцы (ёсння Пухавіцкі р-н). Пакінуўшы ў 1944 г. радзіму аўтар прайшоў шлях праз Аўстрыю ў Венесуэлу, ЗША, Германію... Болей »

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »

Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік
Лялевіч Янка, Трусаў Ігар, Чарнякевіч Андрэй

Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе больш-меньш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна... Болей »

За вольнасць і веру
djvu

За вольнасць і веру

Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў

Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю ўспамінаў ашмянскага эмігранта 30-х гг. XIX ст. Ігнація Клюкоўскага, якія захоўваюцца ў Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы. Тэксты друкуюцца на польскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на даследчыкаў гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў... Болей »

Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага

Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага

матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 23—25 красавіка 2004 г.

У зборнік увайшлі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага», якая адбылася ў г. Гродна 23-25 красавіка 2004 г. і была прысвечана праблемам палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай гісторыі ВКЛ. Адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам... Болей »

Паэтычны аглядальнік

Паэтычны аглядальнік

партрэты і рэцэнзіі
Фядута Аляксандр

Вялікая паэзія творыцца ў часы пераменаў. Перамены сканчаюцца, і надыходзіць час прозы. Нібыта ціха ўсё ў Беларусі ў 2006 годзе, нішто не паказвае на рэвалюцыю. Нішто, апрача паэзіі. “Паэзія пакінула мяне”, — напісаў у канцы 90-х Адам Глёбус. Паэзія вярнулася да нас. Да Глёбуса, які напісаў: “Мы вызвалім... Болей »

Свяча любові
pdf

Свяча любові

Выбраная паэзія
Коўтун Валянціна

У кнізе тры разьдзелы, кожны з якіх — знакавая веха ў творчасьці і лёсе паэтэсы. Першы разьдзел «Лірыка» склалі паэтычныя творы розных гадоў, другі — «Балады памяці». Пра трэці — «Перастварэнні» — варта сказаць асобна. Ён, у пэўным сэнсе, унікальны. Апроч перакладаў з украінскай мовы (найперш і найбольш... Болей »

Асоба і час 8
pdf

Асоба і час 8

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

У чарговым томе беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» чытач знойдзе матэрыялы, якія апавядаюць пра Антонія Тызенгаўза, Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Дубоўку, Міколу Равенскага ды іншых выдатных людзей, якія прынеслі гонар Беларусі. Асобныя раздзелы альманаха прысвечаныя 200-годдзю таварыства... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org