- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Лайкоў
Нарадзіўся 10.09.1979 г. у вёсцы Мётча Барысаўскага раёна Менскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (аддзяленне “літаратурная работа”, спецыяльнасць “тэатральная драматургія”). Скончыў магістратуру філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці “літаратуразнаўства”. Працаваў загачыкам аддзелаў, аглядальнікам рэдакцыі ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (Менск), у часопісе “Маладосць” (Менск), журналістам і рэдактарам на фрылансе, на аўтазаправачнай станцыі. Жыве ў г. Барысаў Менскай вобласці.
Выступае з прозай, вершамі, літаратуразнаўчымі артыкуламі, перакладамі. Выдаў два зборнікі паэзіі – “Логіка пасткі” (2000, Менск, бібліятэчка часопіса “Маладосць”) і “Вогнепаклоннік” (2003, Менск, выдавецтва “Мастацкая літаратура”). Вершы перакладаліся на ангельскую (анталогія “Poems of liberty”, 2004, перакладчыца Вера Рыч), украінскую (часопіс “Буковиньский журнал”, 2019, перакладчыца Марыя Вайна, “Україньска літературна газета”, “Олександрійський маяк”, 2024, перакладчыца Юля Палісянка), польскую (анталогія “Jeszcze zmierzch żarzy”, Уроцлаў, 2021, перакладчык Казімеж Бурнат) мовы.
Перакладае паэзію з украінскай і польскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў анталогіі сучаснай паэзіі Заходняй Украіны “На мове душы і сэрца”, (падрыхтавана да друку ў 2019 г.). Пераклаў на беларускую мову творы сучасных украінскіх паэтаў Іны Злівы, Назарыя Несцерука, Віктара Шупера, вершы польскага паэта Казімежа Бурната. У 2019 г. быў удзельнікам міжнароднага паэтычнага фестываю “Бідэнка-фэст” у Ставішчах на Кіеўшчыне.
Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў, прысвечаных сучаснаму літаратурнаму працэсу ў Беларусі. Напісаў і абараніў магістарскую дысертацыю на тэму “Постапакаліптычны сюжэт у сучаснай беларускай прозе”. З літаратуразнаўчымі дакладамі выступаў на Кангрэсах даследчыкаў Беларусі ў Коўна (2022) і ў Гданьску (2023).
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »