- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны Мэнке (Вітан-Дубейкаўскай). Іх адносіны, поўныя жарсці, рамантычнай пяшчоты і шэкспіраўскай вастрыні разгарэліся ў Вільні часоў Першай сусветнай вайны. Іван Луцкевіч, таленавіты менеджар і бізнесмен, заробленыя грошы пускае на беларускую справу.