- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хваля палітычных забойстваў пракацілася па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Ліквідацыя Міхаіла Гурын-Маразоўскага – палітыка, былога рэдактара «Савецкай Беларусі», была адной з самых гучных. Бальшавіцкая прапаганда назвала яго здраднікам беларускага народу і правакатарам. Імя Міхаіла Гурын-Маразоўскага цяпер практычна невядомае беларусам. Але менавіта ён быў адной з галоўных і ўплывовых фігураў на палітычнай сцэне як Усходняй, так і Заходняй Беларусі.