- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Ідэнтычнасць, памяць, спадчына — тры ключавых словы сучаснай свядомасці, тры абліччы новага кантынента Культуры", — так ѐміста ахарактарызаваў сітуацыю ў сучасных сацыягуманітарных ведах знакаміты французскі гісторык, аўтар канцэпцыі "месцаў памяці" П'ер Нара. І, сапраўды, зараз ідэнтычнасць і памяць сталі галоўнымі тэмамі гуманітарнай веды. Гэтыя словы вядуць рэй і ў сучасных дыскусіях пра стан нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Мабыць, толькі памяць можа скласці годную канкурэнцыю тэрміну "ідэнтычнасць" па ступені папулярнасці ў сучаснай мове сацыяльных навук. Сведчаннем таму служаць такія метафары, як "бум памяці" ці "сусветная імпрэза памяці". Ізноў жа, імкліва нарастае колькасць адмысловых працаў, засноўваюцца спецыялізаваныя выданні, прысвечаныя праблематыцы памяці ("Memory Studies" ці "Time&Society"). У цэлым, можна казаць пра з'яўленне ў канцы ХХ ст. адмысловага дыскурсу гістарычнай памяці ў кантэксце нацыянальнай ідэнтычнасці.