- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
120 год таму нарадзіўся лідэр беларускага каталіцкага адраджэньня - Адам Станкевіч. Зьявіўся на свет ў вѐсцы Арляняты Ашмянскага павету Віленскай губэрні (цяпер Смаргонскі раѐн, Гарадзенская вобласьць) у сялянскай сям’і беларусаў-католікаў Вінцука і Антаніны Станкевічаў. Пачаў адукацыю ў царкоўна-прыходзкай школе ў в. Баруны, але праз год яго перавялі ў Гальшанскую народную школу. Далей вучыўся ў гарадзкой вучэльні ў Ашмянах. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю (1914) і духоўную акадэмію у Санкт-Пецярбурзе (1918). Супрацоўнічаў зь беларускімі часопісамі «Сьветач» і «Дзяньніца». 24 — 25 траўня 1917 году у Менску ўдзельнічаў у зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства. Адзін зь першых пачаў ужываць беларускую мову ў багаслужэньні. 3 1919 году выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 — 1928 гадох быў абраны паслом да польскага Сойму зь ліста Блѐку нацыянальных меньшасьцяў. Пасьля зноў выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі, адкуль у 1933 годзе быў звольнены польскімі ўладамі. Да 1935 году працаваў у гандлѐвай школе ў Вільні.