- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці існуе ключ да гісторыі? Не хачу тут гаварыць аб праблеме сэнсу самога паняцьця «сэнс», бо лічу зразумелым, што балыыыня людзей досыць добра ўяўляе, што мае на ўвазе, калі гаворыць пра «сэнс гісторыі» ці пра «сэнс і мэты жыцьця». Улічваючы менавіта такое разуменьне, я на пастаўленае пытаньне адказваю: «Гісторыя сэнсу ня мае». Дзеля абгрунтаваньня гэтае думкі, мушу перш выказацца пра паняцьце «гісторыя», якое людзі разумеюць, калі задаюць сабе такое пытаньне. Дагэтуль я сам гаварыў пра «гісторыю», быццам не патрэбныя ніякія тлумачэньні. Але цяпер хачу давесьці, што «гісторыі» ў такім разуменьні, як пра яе гаворыць бальшыня людзей, просга няма, ды менавіта гэта адна з прычынаў майго цьверджаньня, што яна ня мае сэнсу.