be
Галоўная старонка / Беларускія аўтары /

Куль-Сяльверстава Святлана

Куль-Сяльверстава Святлана

Святлана Куль-Сяльверстава (Куль, Сяльверстава) нарадзілася 20.09.1959 г. у Гродна ў сям'і лекараў. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1981 г. працавала ў школе, а з 1983 г. - у ГрДзУ ім. Янкі Купалы. У 1989 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме "Развіццё культуры Беларусі ў першай палове ХІХ ст." (навуковы кіраўнік Я.Н.Мараш), у 2000 г. - доктарскую дысертацыю па тэме "Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII- 1820-х гг." ( навук. кансультант І.П.Брыгадзін).

У Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы працавала на кафедры гісторыі Беларусі. У 1999-2008 г. з'яўлялася загадчыцай навукова-даследчай лабараторыі рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі - С.Токць, С.Смалянчук, Э.Мазько, С.Словік, С.Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі па вывучэнню памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатаркай і кіраўніцай навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.

З 2008 г. працуе прафесарам кафедры археалогіі і этналогіі ГрДзУ і адначасова - прафесарам кафедры турызму і рэкрэацыі Беластокскай палітэхнічнай акадэміі.

Праблематыка прац - гісторыя культуры Беларусі, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, вусная гісторыя, гісторыя мяжы.

У 2012 г. выдала першую кнігу паэзіі.

Куль-Сяльверстава Святлана. Выданьні

Гістарычны Альманах 07
pdf

Гістарычны Альманах 07

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага... Болей »

Гістарычны Альманах 06
pdf

Гістарычны Альманах 06

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. * Біч Міхась, Мой шлях у навуку * Біч Міхась, Паўстанне 1863-1864 г. Кастусь Каліноўскі * Гардзееў Юры, Заўвагі да праблемы даследаванняў гісторыі Гародні (на падставе выдання серыі Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org