be

Крывальцэвіч Мікалай

Крывальцэвіч Мікалай

Я, Крывальцэвіч Мікалай Мікалаевіч, нарадзіўся 5 снежня 1957 г. у вёсцы Серадзібар (у 1960-ыя гады вёска была перайнаменаваная і атрымала назву Канстанцінаўка). У дакументах бацькі запісалі мне днём нараджэння 1 студзеня 1958 г. (“каб год не губляўся”). Такім чынам, паводле афіцыйных папер, я значуся народжаным 1 студзеня 1958 г. у вёсцы Канстанцінаўка Любанскага раёна Мінскай вобласці. Мой тата Крывальцэвіч Мікалай Мацвеевіч (1938 г. нарадж.) і маці Крывальцэвіч Таццяна Іосіфаўна (1936 г. нарадж.) былі сялянамі і працавалі ў мясцовым калгасе. Неўзабаве ў 1961 годзе мая мама заўчасна памерла ад хваробы, а бацька праз нейкі час з’ехаў на заробкі. Мяне гадавала цётка Вера – сястра маці, якая жыла ў Серадзібары. У 1963 годзе бацька вярнуўся ў вёску, ажаніўся другі раз і забраў мяне ў пасёлак Сосны (Любанскі раён Мінскай вобласці) – я апынуўся ў новай сям’і. У Соснах давялося жыць толькі два гады. У 1965 г. бацька завёз мяне ў Гарадзейскую школу-інтэрнат, што ў мястэчку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, дзе я гадаваўся і вучыўся да 1973 г. З Гарадзейскай школы-інтэрнат, пасля заканчэння ў 1973 годзе 8-мі класаў, мяне перавялі вучыцца ў 9 і 10 класы Жодзінскай школы-інтэрнат (г. Жодзіна Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці), якую я скончыў у 1975 годзе. Пасля школы ў 1975 – 1976 гадах працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе (г. Жодзіна). У 1976 годзе стаў слухачом дзённых падрыхтоўчых курсаў, а затым у 1977 годзе паступіў на гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1982 годзе скончыў вучобу ў інстытуце па спецыяльнасці “гісторыя і замежная мова”.

Ужо на першым курсе стаў цікавіцца археалогіяй. У 1977 годзе, пасля першага курса археалагічную практыку праходзіў пад кіраўніцтвам У.Ф.Ісаенкі, які ў той час капаў паселішчы неаліту і эпохі бронзы Камень 8 і Камень 2, што ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Усе наступныя студэнцкія гады летам працаваў у якасці лабаранта ў археалагічных экспедыцыях Інстытута гісторыі пад кіраўніцтвам У.Ф.Ісаенкі, А.Г.Калечыц, Л.Д.Побаля. Студэнцкае захапленне археалогіяй каменнага і бронзавага веку перарасло ў жаданне займацца ёю прафесійна. У 1982 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі па спецыяльнасці археалогія. Перад паступленнем, у верасні-кастрычніку 1982 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, куды быў накіраваны па размяркаванню. У аспірантуры мне ўдалося павучыцца толькі да пачатку чэрвеня 1983 г. У чэрвені мяне забралі на службу ў Савецкае Войска. Вучэбную вайсковую падрыхтоўку праходзіў у Барысаве, а затым служыў у сапёрным батальёне каля Полацка. Службу скончыў у снежні 1984 г. Па вяртанні з войска ў студзені 1985 г. быў адноўлены на вучобе ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук. Менавіта з лета 1985 г. я пачаў весці самастойныя археалагічныя раскопкі і разведкі на тэрыторыі Палесся, якія здзяйсняліся па плану падрыхтоўкі кандыдацкай дысертацыі і для выканання навукова-даследчых тэм інстытута. Летам 1987 г., пасля заканчэння аспірантуры быў прыняты на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка ў аддзел археалогіі Інстытута гісторыі. Перад яе заканчэннем, у красавіку 1987 г. ажаніўся.

У 1988 годзе разам з іншымі навукоўцамі ў якасці эксперта-археолага браў удзел у працы дзяржаўнай камісіі і займаўся эксгумацыяй месца масавых сталінскіх растрэлаў ва ўрочышчы Курапаты каля Мінска. Па выніках даследавання ў суаўтарстве з іншымі спецыялістамі напісаў і апублікаваў некалькі навуковых, навукова-папулярных артыкулаў і манаграфій.

У 1991 годзе ў Кіеве ў Інстытуце археалогіі Акадэміі навук Украіны абараніў дысертацыю кандыдата гістарычных навук “Бронзавы век цэнтральнай часткі Беларускага Палесся” (навуковы кіраўнік, доктар гістарычных навук Л.Д.Побаль). У Інстытуце гісторыі ў аддзелах археалогіі працаваў на пасадах: малодшага навуковага супрацоўніка (1987 – 1993 гг.); навуковага супрацоўніка (1993 – 1996 гг.); старшага навуковага супрацоўніка (1996 – 2008 гг.).

Асноўны накірунак даследаванняў – археалогія позняга неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Беларускага Палесся. Вывучаю праблемы: культурнай ідэнтыфікацыі, перыядызацыі і храналогіі, гаспадарчай дзейнасці і асваення прыродных рэсурсаў, развіцця пахавальнай традыцыі, сацыяльнай структуры, культурных сувязяў старажытнага насельніцтва ІІІ – ІІ тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларускага Палесся і сумежных рэгіёнаў. Праводзіў раскопкі на 25 помніках каменнага, бронзавага вякоў і некаторых іншых перыядаў. Аўтар 186 публікацый, сярод якіх: 3 манаграфіі па археалогіі позняга неаліту і эпохі бронзы, раздзелы ў дзьвюх калектыўных манаграфіях (Археалогія Беларусі: У 4. Т.1. Каменны і бронзавы вякі. – Мінск, 1997; Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. Мінск, 2000), навукова-папулярная кніжка (Крывальцэвіч М. Археалягічныя адкрыцьці сьвету. Менск, 2000) навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, інш. Многія публікацыі друкаваліся за межамі Беларусі ў навуковых выданнях Польшчы, Літвы, Украіны, Германіі, Вялікабрытаніі, Расіі. Сярод замежных публікацый – манаграфія ў перакладзе на польскую мову (Krywalcewicz Mikołaj. Prorwa 1. Cmentarzysko z połowy III – początku II tysiąclecia przed Chr. na gуrnym Naddnieprzu. – Archaeologia Bimaris. Monografie. Tom 2. Wydawnictwo Poznańskie. Poznań, 2007). Удзельнічаў у палявых археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Польшчы і Расіі. Пераможца міжнароднародных навуковых конкурсаў, удзельнік міжнародных праектаў, сябар рэдакцыйных камітэтаў, Еўрапейскай асацыяцыі археолагаў (2006), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Крывальцэвіч Мікалай. Выданьні

Наша Ніва 9-10 (81) 1997
djvu pdf

Наша Ніва 9-10 (81) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 34 (72) 1996
djvu pdf

Наша Ніва 34 (72) 1996

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 2 Сшытак 1

Беларускі Гістарычны Агляд Том 2 Сшытак 1

навуковы часопіс

Зачараваны Вялікім Княствам. Размова з прафэсарам Ю. Бардахам Новыя кнігі, атрыманыя рэлакцыяй Агеева Руф, Рогалев, Александр Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории) Боровы Расьціслаў, Сьлюнькова, Інэса. Малавядомая карта верхняга цячэньня Заходняй Дзьвіны XVI ст. Вашкевіч... Болей »

Наша Ніва 12/1994
djvu pdf

Наша Ніва 12/1994

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 8-9/1994
djvu pdf

Наша Ніва 8-9/1994

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org