- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Збор вершаў і прозы маладога беларускага пісьменьніка – першы ў жыцьці самаго аўтара. Праз сваю творчасьць аўтар спрабуе перадаць, сваё сьветаўспрыманьне і бачаньне сёньняшняга жыцьця. Вядома што не абыходзіць тэмы, якая нажаль і да сёньня актуальная для літаратуры нашага народа. Як раз Беларусь – стаіць на першым мейсцы ў тэматыцы пісьменьніка, праніклівыя вершы, прысьвечаныя роднаму краю: Калі б імя тваё было малітвай Я стаў бы вернікам, якіх не не адшукаць Калі б яно было іржавай брытвай Ў руцэ трымаў бы ўпэўнены сьпяваць. (Беларусі) Агульны аптымізм маладосьці гучыць у кожным радку, па-новаму часам жорстка, часам пяшчотна аўтар спрабуе перадаць свае пачуцьці і адкрывае нам іншы сьвет, сьвет надзеі. Такім надвор’ем трэба жыць Сягоньня паміраць няможна…