- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія - гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш зяўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзі-ны, важны верш - твой верш. Верш, які будзе ўсплываць у тваіх думках у розных неспадзяваных хвілінах і месцах. Верш - мантра, малітва, замова. Замова, мова, слова. Маў-чанне - ці ж не самае таемнае і характэрнае для сакрум і прафанум ейнага жыццёва лёсу? (Я. Вапа, Ружа на ўзбочыне, фрагмент)