- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў "Жыцьцёвыя клопаты" (пасьмяротна). Раман "Людзі на балоце" ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясьветнай прозы ХХ стагодзьдзя. "Людзі на балоце" — нацыянальны эпас, у якім увабраныя найлепшыя рысы беларускага раману. Вядомы майстар мастацкага чытання - Андрэй Каляда - стварыў сапраўдны монаспектакль, які нікога не пакіне раўнадушным.