- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дысэртацыя прафэсара Варшаўскага ўнівэрсітэту Ніны Баршчэўскай першая спроба перадачы погляду беларускае эміграцыі на беларускую мову як нацыятворчы чыньнік, што будаваць тоеснасьць беларускага народу і дапамагаў, захаваць сваю адметнасьць як на чужыне гэтак і на Радзіме. Праца – гэта свайго роду ўдзячнасьць рупліўцам беларускае мовы, што знаходзячыся далёка ад Беларусі, намагаліся захаваць чысьціню роднае мовы. Прааналізаваўшы эмігранцкія публікацыі прысьвечаныя мове аўтар паказвае асаблівасьці. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі ў розных умовах: пад нямецкай акупацыяй, у савецкі пэрыяд ды ў сёньняшні час; разглядаецца навуковая й выдавецкая дзейнасьць у Беларусі ды ў замежжы, а таксама зацікаўленьне беларусікай у сьвеце, у тым ліку і ў Польшчы. Выданьне стане карысным і з тае прычыны, што вялікі даробак беларускай эміграцыі яшчэ не да канца вядомы ў Беларусі.