be
pdf

Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі

Кандыбовіч Cымон

Няшмат прац, якія зараз існуюць, створаны непасрэднымі відавочцамі пэўных падзей. У значнай ступені гэта тычыцца і сталінскіх рэпрэсій. Выключэннем з гэтага з'яўляецца спроба даследавання Сымонам Кандыбовічам пачатку рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Тэкст пад назвай "Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі" быў створаны адмыслова для радыё "Вызваленне"(Свабода), яшчэ ў 50-я гады. Але захаваўшыся стаў адметнай крыніцай. Адметнай тым, што аўтар падрабязна апісвае падзеі, якія бачыў на свае вочы, да тэксту прыкладзены і шматлікія фотаздымкі рэпрэсаваных. Сымон Кандыбовіч закранае не толькі лёсы людзей, але таксама апісвае барацьбу катаў з гістарычнай памяццю, помнікамі, выданнямі, літаратурай. Пацярпелі не толькі фігуркі Каліноўскага, Скарыны, але і тэатр, рэлігія. Але гэта толькі крупінкі ў параўнанні з крыўдай, нанесенай чалавечаму лёсу, нанесенай краіне і чалавецтву наогул. Разам са знішчэннем інтэлектуальнай эліты быў знішчаны і нацыянальны рух Беларусі, будучае самастойнай нацыі адкінута далёка назад... (Н. Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Гістарычны Агляд
Выдавецкая сэрыя: Матэрыялы да беларускай гісторыі
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Шчадровіч Максім
  • Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд
  • ISBN: 985-6374-15-4
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2000 by Беларускі Гістарычны Агляд, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4908, EEDC — 1394
  • Дадатковая даведка: Навукова–рэдакцыйная рада серыі: Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Адам Мальдзіс, Віталь Скалабан, Юры Туронак, Лявон Юрэвіч; Каардынатар: Генадзь Сагановіч Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агляду
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org