- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы сталі кіраўніцай секцыі нонфікшн (непрыдуманай літаратуры), створанай пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Распавядзіце пра ролю літаратуры нон-фікшн у Беларусі? Як заснаванне прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры паўплывала на развіццё непрыдуманай літаратуры і стаўленне да яе пісьменнікаў? – Роля непрыдуманай літаратуры ў Беларусі, па-мойму, відавочная. Першая беларуская Нобелеўская прэмія – гэта нон-фікшн. Кніга Змітра Бартосіка, якая сабрала ці не ўсе магчымыя беларускія прэміі – гэта таксама непрыдуманая літаратура. Калі паглядзець на папулярныя кнігі апошніх гадоў, то гэта таксама нон-фікшн («Падарожжа ў БНР» і інш). Такім чынам, роля гэтай літаратуры ўсім бачная, кнігі і прэміі гавораць самі за сябе. Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў, як мне здаецца, стала лагічным вынікам гэтага буму непрыдуманай літаратуры ў Беларусі.