- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзякуй за магчымасць звярнуцца да чытачоў. Апошнія гады я працавала так бы мовіць, не кампазітарам, не выканаўцам, а наладчыкам піяніна. Вельмі захапілася выкладчыцкаю працай. І шчыра дапамагала стаць на крыло і пісьменнікам, і мастакам, і мастацтвазнаўцам. Мае вучні выдаюць кнігі, абаранілі кандыдацкія дысертацыі, атрымалі Нацыянальныя прэміі па выяўленчым мастацтве, ладзяць выстаўкі… Разам з Барысам Пятровічам, Таццянай Барадуляй падрыхтавалі дзве кнігі майго бацькі Барыса Сачанкі, зборнік паэзіі і прозы маёй сястры Святланы Явар. Цяпер вяду перамовы пра выданне кніжачак для самых маленькіх, рыхтую да выдання надрукаваны ў «Маладосці» мой раман «Паляванне на Любаву», апрацоўваю свае рукапісы (там і проза, і эсэ). І па-ранейшаму шчыра працую... наладчыкам піяніна.