- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта не споведзь ідэальнага беларускага інтэлігента. Я — тыповы “прадукт” застою і не пакутніца за нацыянальную ідэю. У 70-я разам са сваімі аднагодкамі натхнёна спявала “Мой адрес — Советский Союз”. I дзеці мае па-беларуску не размаўляюць. А я і не цісну на іх: супраць волі чалавека, гвалтам, не зробіш яго нават шчаслівым. Але ўсё маё жыццё — перад імі, і я спадзяюся, што яны гэтак жа вызначацца і ва ўласным, гэтак жа пачуюць сваё беларускае сэрца. А я — руская. Праўда, у дадзеным жыццёвым выпадку гэта гучыць як анекдот “Негр загарае”. Бо пры ўсякім новым знаёмстве першым пытаннем я чую: “Вы настаўніца?”, а другім: “Беларускай мовы?” Часам яны аб’ядноўваюцца, і, я думаю, прычына не толькі ў нашым невыкараняльным нават на самым высокім дзяржаўным узроўні беларускім акцэнце (як выказаўся нехта з расійскіх пісьменнікаў, будучы ў Мінску: “Слова-то, вроде, русские, а вот язык...”