be

Навіны

Зміцер Бартосік у Вільні — 9 верасня

2024-08-22 20:56

Зміцер Бартосік у Вільні — 9 верасня На пачатку верасня ў Вільню, з прэзентацыяй кнігі “Забіць упалмінзага”, прыедзе пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі... Болей »

Новы зборнік Славаміра Адамовіча

2024-08-22 20:50

Новы зборнік Славаміра Адамовіча Выдавецкая ініцыятыва “Skarynyčy” выпусціла новую кнігу вершаў Славаміра Адамовіча “Адрэналін”, з падзагалоўкам “вершы пасля пяцідзесяці”.Як паведамляе апісанне, “Адрэналін” – “восьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі з паэтычных, выдадзены за ўласныя сродкі аўтара. Тэксты, сабраныя ў кнізе... Болей »

Навінка ад Камуніката - у Беластоку выдадзена кніга Алеся Аркуша «Як падае сьнег, як расьце трава»

2024-08-21 16:26

Навінка ад Камуніката - у Беластоку выдадзена кніга Алеся Аркуша «Як падае сьнег, як расьце трава» Новая кніга прозы Алеся Аркуша «Як падае сьнег, як расьце трава» аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры... Болей »

У Вільні пакажуць архіўныя тэлеперадачы Тацяны Сапач

2024-08-20 14:00

У Вільні пакажуць архіўныя тэлеперадачы Тацяны Сапач 26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач, паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца фестываль яе перадач пра знакамітых і проста цікавых людзей.Доўгія гады Сапач вяла на Літоўскім Тэлебачанні сталую праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю... Болей »

Доўгачаканая “залатая” кніга паэзіі Наталкі Кучмель

2024-08-20 13:52

Доўгачаканая “залатая” кніга паэзіі Наталкі Кучмель У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анансаваная ў ліпені кніга — “Залатое” паэткі Наталкі Кучмель.У кнізе “Залатое” сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org