![]() |
![]() |
Камісія па правах чалавека, кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Хартыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, палажэннямі Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека ды іншымі дамовамі па правах чалавека, якія могуць быць выкарыстаныя, зноў пацвярджаючы, што ўсе дзяржавы-сябры абавязаныя заахвочваць і абараняць правы чалавека і падставовыя свабоды і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, памятаючы пра тое, што Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Міжнародн... Болей »
У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт. Болей »
“Рэха” — гэта і пераклічка старонак з ранейшых кніжак паэта, і новыя творы — своеасаблівае падарожжа па Краіне Паэзіі. Кніжка запрашае і вядзе ў вялікі і цудоўны свет — прыроды і людзей. Болей »
Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым мета... Болей »
Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак верша... Болей »
У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі. Жанчына б'ецца з жанчынай. Адна ўжо старая, другая яшчэ маладая, адна патайком у лагчыне, на латцы, будоўляю не чапанай, нічыйнай зямлі, накапала бульбы, другая, што гэтую латку асвойвала i засявала, яе застала, адна спрабавала ўцячы, другая яе напярэсцігі даганяла, i в... Болей »
Другая кніга паэзіі Алеся Ліпая ахоплівае ягоную творчасьць 1996-2001 гадоў. Мураш і Бог, грамадзянін і дыктатар, каханьне і сьмерць, маці і Радзіма — на стыку тысячагодзьдзяў нас хвалююць усё тыя ж тэмы, што і далёкіх прашчураў. Вершы Алеся Ліпая дэманструюць, наколькі ашчадна і творча абыходзіцца ён з гэтай спадчынай. Аўтар дзякуе Амбасадзе Францыі ў Рэспубліцы Беларусь за дапамогу ў выданьні гэтай кнігі. Болей »
Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую... Болей »
У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўрагараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстравана натурнымі здымкамі і графічнымі матэрыяла... Болей »
Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва (у прыватнасці, моладзь хавалася ў лясах ад мабілізацыі ў савецкае войска) і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Шумскі паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады.... Болей »