![]() |
![]() |
Кніга разлічана на тых, каго цікавяць праблемы сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі і дыяспары. Нататкі прысвечаны першаму старшыні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Яўгену Лецку. На пачатку 1990-х Лецка наведаў шэраг краін з найбольшай па колькасці беларускай дыяспарай, спрыяў аб’яднанню вакол сябе аднадумцаў, наладжванню стасункаў прадстаўнікоў дыяспары з метраполіяй. ЗБС «Бацькаўшчына» на вачах набірала сілу, узм... Болей »
Выданне матэрыялаў Першага з'езду беларусаў свету ўдалося ажыццявіць толькі праз чатыры гады i прымеркавана яно ўжо да Другога з'езду. Безумоўна, добра было б, каб кніга вышла ў тым жа 1993 годзе, калі адбылася падзея. Але падрыхтоўка яе патрабавала доўгай i складанай працы, што разам з фінансавымі прычынамі затрымала выданне. Гэты не вельмі станоўчы факт можна разглядаць i па-іншаму. У кантэксце пераменаў, што адбыліся ў Беларусі за мі... Болей »
Дзяцінства Яна пачыналася звычайна для шляхецкага асяроддзя. Хатняя адукацыя шляхецкіх дзяцей уключала ў сябе і музычную. Для Янавай сястры Ганны ўзылі настаўніка музыкі. На яе занятках маленькі Янка проста прысутнічаў і ціхенька глядзеў дзе якія ноты, напісаныя на паперы, размяшчаюцца на клавіятуры. Ужо ў маленстве Янка ставраў музыку, але нотнай граматай яшчэ не валодаў - дапамагала яму настаўніца, якая запісвала гэтыя "творы". Болей »
Мікола Гусоўскі — адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму назад была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай падарункавай серыі паэма друкуецца на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Болей »
Анатоль Вярцінскі нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Дзямешкава, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956 г.) супрацоўнічаў у розных раённых газетах рэспублікі. Друкавацца пачаў у студэнцкія гады. Вершы А. Вярцінскага змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Работніца i сялянка», у газеце «Чырвоная змена». «Песня пра хлеб» — першая кніжка паэта. Яе складаюць лірычныя вершы аб працоўных буд... Болей »
Нарэшце з’явілася магчымасьць прачытаць пад адной вокладкай значную частку вершаў, напісаных Алесем Аркушам. У 1994 годзе ў праграмным эсэ “Саломінка пострамантызму” Алесь Аркуш прадчувае новую глыбіню, новы рух, новы крыгаход у жыцьці й паэтычнай творчасьці. Як уратаваць паэта й паэзію ў сацыяльна-культурнай эклектыцы? Можа, трэба згарнуць Сусьвет (наколькі гэта магчыма) у сабе й потым знайсьці ў Сусьвеце сваё месца адпаведна зь яго та... Болей »
Гэта кніга ў пэўным сэнсе вянчае сабою распачаты ў 70-х гг. XX ст. праект, які мае на мэце пазнаёміць англамоўных чытачоў з малавядомай і несправядліва абыдзенай увагай літаратурай. У назве маёй першай кнігі з названай серыі таксама прысутнічала фраза „да нашых дзён”, але з таго часу ў Беларусі шмат змянілася, прычым не толькі ў палітычным і геакліматычным становішчы, але і ў літаратурным працэсе. Сярод іншага, пісьменнікі цяпер нашмат ... Болей »
Імя Валі Мядзведзь вядомае ўсім, хто слухае Радыё Рацыя, а дакладна падляшскі канцэрт пажаданняў. Знаёмых у яе шмат, і незнаёмых таксама процьма, нават такіх, хто яе яшчэ не бачыў, але і ёй перадае прывітанні. Так як Янка з Гайнаўкі ці Толік з Ялоўкі або Жэня з Бельска-Падляшскага. А яна сама, па бацьку Смактуновічанка, родам з падбелавежскіх Тэрэмісак. У славутыя Медзвядзі ў Нараўчанскай гміне, дзе ўсе жыхары — Мядзведзі, трапіла дзяку... Болей »
Пражытае і перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў і расказанае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае і перажытае разам з людзьмі — гэта і трагедыі, і няшчасці, і беды, і светлыя мары і радасці, і глыбокая вера ў людскасць ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу і розум. Болей »
Паэзія Ярылы Пшанічнага важная для культур-най прасторы Беларусі. Менавіта ягоныя вершы сцвердзілі ў 90-я гады, што такая нацыянальная з’ява як “трасянка” мае права на літаратурнае жыццё. Кніга насычная гумарам і прыгожымі падтэкстаіуіі. Болей »