Сазонаў Віктар, Паэзія прозы

Паэзія прозы

Прысвячаецца вязню сумлення Алесю Бяляцкаму

Сазонаў Віктар

Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст, публіцыст, пісьменнік. Аўтар кнігі “Занатоўкі кантрабандыста”, якая была перакладзена на польскую мову. З канца 80-х гадоў ХХ ст. актыў... Болей »


Някляеў Уладзімір, Паэмы

Паэмы

Зборнік

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Болей »


Дранько-Майсюк Леанід, Паэтаграфічны раман

Паэтаграфічны раман

Вершы, проза

Дранько-Майсюк Леанід

Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты. “Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін. Ягоная паэзія — заўсёднае паляванне на спакой, а сам ён, мі... Болей »


Гарадніцкі Яўген, Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

Суб’ектна-аб’ектныя суадносіны

Гарадніцкі Яўген

На сучасным этапе развіцця беларускага літаратуразнаўства прыкметна ўзмацніліся тэндэнцыі да ўважлівага і ўсебаковага вывучэння паэтыкі літаратуры. Прадметам даследавання ўсё часцей становяцца паэтыка, мастацкая сістэма таго або іншага аўтара. На аснове пашырэння такіх напрацовак, паступовага назапашвання дадзеных фарміруюцца спрыяльныя ўмовы для стварэння паэтык асобных жанраў, перыядаў і стыляў, а ў перспектыве – і агульнай паэтыкі на... Болей »


Дуброўскі Аляксандр, Паэтыка Рыгора Барадуліна

Паэтыка Рыгора Барадуліна

рытмічная арганізацыя верша

Дуброўскі Аляксандр

Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і метра. Для выкладчыкаў і даследчыкаў літаратуры, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца паэзіяй. Болей »


Гарбачоў М. С., Перабудова і новае мысленне

Перабудова і новае мысленне

для нашай краіны і для ўсяго свету

Гарбачоў М. С.

Кніга Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. С. Гарбачова - гэта роздум аб перабудове, аб праблемах, якія паўсталі перад краінай, аб маштабах перамен, аб складанасці, адказнасці i непаўторнасці нашага часу. Значная яе частка прысвечана новаму палітычнаму мысленню, філасофіі знешняй палітыкі. Болей »


Сямёнава Ала, Перад геніем лёсу

Перад геніем лёсу

Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага

Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія разважанні i побытавыя замалёўкі, лірычны наіў i лёгкая іронія, гарэзліва-з’едлівае пацвельванне i жорсткі скепсіс спалучаюцца на старон... Болей »


Рагойша Вячаслаў, Пераклаў Якуб Колас...

Пераклаў Якуб Колас...

Рагойша Вячаслаў

У кнізе разглядаюцца сутнасць і прынцыпы перакладчыцкай дзейнасці Якуба Коласа, асвятляецца праца паэта па аўтарызацыі перакладаў сваіх твораў на рускую мову. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, перакладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай мастацкага перакладу. Літ. у падрадковых заўвагах у канцы кнігі. Болей »


Южык Міхась, Перакулены час

Перакулены час

раман

Южык Міхась

Раман беларускага пісьменьніка Міхася Южыка распавядае пра жыцьцё маладога непрызнанага пісьменьніка, які спрабуе сябе знасьці сярод сталічнага літаратурнага бамонду. У рамане ажываюць рэаліі Менску пачатку дзевяностых мінулага стагодзьдзя, у якіх не было месца для чалавека творчага, але без знаёмстваў на “літаратурным Алімпе”. Аўтар паказвае душу беларусаў, спрэс выпаленую цынізмам і амаральнасьцю папярэдняй эпохі, што “дыхнуўшы” павет... Болей »


Емяльянаў-Шыловіч Алесь, Перасонечнасць

Перасонечнасць

Емяльянаў-Шыловіч Алесь

"Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў, – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака. – І дадамо яшчэ – шчырасць аўтара. Заўсёды прыемна чытаць радкі, якім верыш, нават калі заўважаеш недасканаласць... Гэта асабліва важн... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя