Пшацлаўскі Восіп, Калейдаскоп успамінаў, Том 1

Калейдаскоп успамінаў

У двух тамах

Пшацлаўскі Восіп

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi, палiтык князь Францiшак Друцкi-Любецкi ды iншыя вядомыя дзеячы. Выданне ў двух тамах, суправаджаецца грунтоўным навуковым каментарыем... Болей »


Вішнёў Зміцер, Калі прыгледзецца – Марс сіні

Калі прыгледзецца – Марс сіні

Антыраман

Вішнёў Зміцер

Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў. Болей »


Чобат Алесь, Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…

Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…

Паэзія. Выбранае

Чобат Алесь

Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэ­та выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне. Болей »


Жо Лангерава, Калісьці ў Браціславе

Калісьці ў Браціславе

Маё жыццё з Оскарам Л.

Жо Лангерава

Напісаны ў бліскучым літаратурным стылі аўтабіяграфічны раман Жо Лангеравай (1912—1990) распавядае пра няпросты лёс, які выпаў на долю аўтаркі: ад поўных наіўнымі надзеямі даваенных гадоў да цяжкіх часоў эміграцыі ў ЗША падчас фашысцкае акупацыі, не меней жорсткага перыяду пасля вяртання ў сталінізаваную Чэхаславакію, дзе па надуманым абвінавачанні быў арыштаваны яе муж, да адлігі 1960-х і Пражскай вясны, а з ёю новай акупацыі, гэтым ра... Болей »


Калосьсе, 2-3/1995

Калосьсе

літаратурна-мастацкі альманах

2-3/1995

Прыступаючы да разьвіцьця нашых уяўленьняў аб мастацтве, мы лічым, што ня трэба зьвяртацца да думкі эстэтыкаў, што залішне зьбіраць розныя меркаваньні й прысуды, ня думаем таксама, што абвяшчаем нешта зусім новае, аднак, стоячы на чале часопісу, надаючы яму характар, трэба ж акрэсьліць прынцыповы кірунак, у якім гэты часопіс будзе весьціся (...) Мастацтва, як ужо гаварылася, гэта адтварэньне жыцьця душы ва ўсіх яе праявах, незалежна ад ... Болей »


Пракаповіч Ігар, Калядны ранак

Калядны ранак

кніга вершаў

Пракаповіч Ігар

Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле. Болей »


Гіль Мікола, Камандзіроўка ў Вішанькі

Камандзіроўка ў Вішанькі

Апавяданні, аповесці

Гіль Мікола

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне моладзі, маральна-этычныя канфлікты, якія ўзнікаюць на стыку горада і вёскі. Многія творы падкупляюць сваёй жыццёвай праўдай. Болей »


Чарняўскі Мікола, Камар на матацыкле

Камар на матацыкле

Гумарэскі, жарты, пародыі

Чарняўскі Мікола

У гумарыстычных творах паэта высмейваюцца тыя, чые норавы i густы не адпавядаюць нормам i прынцыпам нашага жыцця, нашай маралі. Болей »


Севярынец Павел, Каменнае сэрца

Каменнае сэрца

Севярынец Павел

Кніга «Каменнае сэрца» — зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў. Кароткія гісторыі зь беларускай няволі — «сутак», «хіміі», турмаў — паказваюць сёньняшнюю Беларусь знутры. Жыцьцё ва ўмовах рэжыму як яно ёсьць. Кніга «Лісты зь лесу», фрагменты зь якой вы зможаце прачытаць тут, была прызнаная штотыднёвікам «Наша Ніва» найлешпай беларускай кнігай 2007 года, а «Беларуская глыбіня» (тут разьмешчан... Болей »


Холер Франц, Каменны патоп

Каменны патоп

Холер Франц

У нядзелю, 11 верасня 1881 года, швейцарская вёска Эльм, што ў кантоне Гларус, пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі здабычы шыферу. Франц Холер расказвае пра два апошнія дні перад катастрофай, апісваючы іх з перспектывы сямігадовай Катарыны Дыш, дзяўчынкі, якая вельмі тонка адчувае свет, што робіць яе жыццё дужа нялёгкім, але ўрэшце і ратуе. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя