be

Каталёг MiOKB

Калі ласка, скажы

Калі ласка, скажы

Аповесць і апавяданні
Гігевіч Васіль

У зборнік увайшлі аповесць і апавяданні, прысвечаныя шыццю нашага сучасніка. Герой аповесці «Чужую бяду...» — малады спецыяліст Лапіч, якх пачынае свой працоўны шлях на заводзе. Сумленна адносячыся да сваіх абавязкаў, ён усё ж не знаходзіць у сабе сілы быць цвёрдым да канца...... Болей »

Калыханка для каханай

Калыханка для каханай


Адам Мікола

«Калыханка для каханай» — першая кніга маладога паэта Міколы Адама. Ці не праўда — дзіўная назва? I адкуль гэтыя радкі: «Імправізацыя кахання на сцэне восеньскай слоты растала ранішнім туманам, нібыта цыгарэтны дым...»? На самай справе, каханай яшчэ няма — пакуль гэта мара, летуценне ідэаліста і рамантыка.... Болей »

Кальварыйскія клёны
pdf

Кальварыйскія клёны

вершы
Адамовіч Славамір

Першая, яшчэ савецкая кніжка Славаміра Адамовіча «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Як піша ў кароценькай прадмове-эпіграфе да свайго зборніка сам Славамір... Болей »

Каляровыя сны

Каляровыя сны

Вершы
Белы Аляксей Ільіч

Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага... Болей »

Камандзіроўка ў Вішанькі
pdf epub

Камандзіроўка ў Вішанькі

Апавяданні, аповесці
Гіль Мікола

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне... Болей »

Камедыі

Камедыі

Зборнік сучасных беларускіх п’ес

У зборнік увайшлі найбольш папулярныя творы беларускай драматургіі апошніх год. У камёдыях «Врама неўміручасці» К. Крапівы і «Амністыя» М. Матукоўскага ставяцца пытанні камуністычнага выхавання, сродкамі сатыры высмейваюцца антыподы камуністычнай маралі. У «Трыбунале» А. Макаёнка ў духу народнага лубка... Болей »

Каменданцкі час для ластавак
epub pdf

Каменданцкі час для ластавак

Аповесці, апавяданні.
Брава Алена

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій.... Болей »

Камень з гары

Камень з гары

Раман
Дамашэвіч Уладзімір

Рукапіс рамана праляжаў у аўтара дваццаць гадоў. Дзеянне яго адбываецца на рубяжы 50 — 60-х гадоў, калі культ асобы Сталіна быў развянчаны, але не да канца, калі гаварыць праўду станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Галоўны герой твора Драгун — выдавецкі рэдактар, які сам спрабуе пісаць прозу, але гэта яму... Болей »

Камісарскі Сад

Камісарскі Сад

Нарысы
Карпенка Марыя

Гэта кніга прысвечана героіцы нашага часу, лепшым людзям рэспублікі. Пранікнёна і шчыра аўтар расказвае пра сваіх сучаснікаў, чыё жыццё, вернасць Радзіме, высокім ідэалам Камуністычнай партыі, дружбе, памяці старэйшых пакаленняў служыць добрым прыкладам.... Болей »

Капліца
pdf

Капліца

Вершы
Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org