- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чытачу прапануецца зборнік нврысаў пра гістарычных асоб , пісьменнікаў, мастакоў, якія працавалі тут у мінулые часы, пра унікальныя мясціны, архітэктурныя і гістарычныя помнікі. У аснову аповяду пакладзены летапісныя і дакументальныя звесткі, матэрыялы археалагічных даследаванняў. Адрасуецца масаваму... Болей »
Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні... Болей »
Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры... Болей »
Кніга прозы вядомага паэта і мастака вызначаецца заглыбленасцю ў жыццёвыя факты, цікавымі самабытнымі характарамі і вобразамі, метафарычнай моваю, непаўторнасцю замалёвак краявідаў роднай аўтару Лагойшчыны. Творы аўтара - гэта непадробная жыццёвая праўда, пададзеная цераз прызму шчырага і светлага позірка... Болей »
Анатоль Брусэвіч замалады, каб называць яго проста — паэтам, ён жа толькі скончыў дзевятую клясу школы. І пашэнціла ж хлопцу выдаць зборнік вершаў «без чаргі» у Гародні ў мясцовай друкарні! Анатоль вучыўся ў чацьвёртай клясе, калі пры Доме-Музэі Максіма Багдановіча сабраўся дзіцячы гурток «Вянок». Іх... Болей »
Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця.... Болей »
Генадзь Бураўкін - паэт, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, грамадскі дзяяч. Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці. Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст... Болей »
Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом... Болей »
Кнігу склалі новыя вершы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Кастуся Кірэенкі. Паэзія паэта наступальная, жыццесцвярджаль-ная. Пранікнёна піша паэт пра Радзіму, пра яе не-паўторную прыроду. Сваё мудрае слова адрасуе ён і моладзі.... Болей »
Міра Лукша – народжаная ў Гайнаўцы. Ад амаль дваццаці гадоў журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы НІВА. Філёляг. Сябра Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня Белавежа. Аўтарка зборнікаў паэзіі: Замова (1993), Ёсьць (1994); прозы: Дзікі птах верабей (1992), Выспа (1994), Бабскія гісторыі (2001); Wiersze... Болей »