- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новую кнігу Івана Каныловіча ўвайшла аповесць «Бяроза на мяжы», у якой у востра-канфліктнай форме расказваецца пра лёс вясковай жанчыны. У апавяданнях аўтар знаёміць нас з людзьмі не простага лёсу, з іх марамі, каханнем, жыццёвымі расчараваннямі і радасцямі.... Болей »
Пачынаўся спякотны дзень лета 1939 года. Вясковы люд на «крэсах», унурыўшы галовы, поўныя невясёлых, тужлівых думак, валіў з косамі ды граблямі хто на сваю паласу, хто на панскую сенажаць. МІмаходзь сяляне кі-далі позІркі на пасажырскі поезд, што набліжаўся з бо-ку Міёраў да ДруІ. Шэрыя андаракі ды зрэбныя... Болей »
Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля... Болей »
Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху... Болей »
Двор у Туганавічах (былы Наваградскі павет), ва ўяўленні кожнага, хто захапляецца творчасцю А. Міцкевіча, непарыўна звязаны з імем паэта і з вобразам яго чароўнай музы — Марылі Верашчакі. У кнізе прасочваецца развіццё гэтага ўладання на працягу XV ст. — 30-ых гг. XX ст. Высвятляецца роля маёнтка і яго... Болей »
Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.... Болей »
Аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г. У цэнтры рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» — вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму.... Болей »
Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў... Болей »
Мікола Ваданосаў аўтар шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Ваданосаў піша і аб жыцці сучаснай вёскі, аб чысціні кахання і духоўным... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.... Болей »