be

Каталёг MiOKB

Беларускія летапісы і хронікі
djvu pdf

Беларускія летапісы і хронікі

Пер. са старажытнарускай, старабеларус. і польск.

Кніга ўваскрашае падзеі нашай даўніны. Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдаюцца «Хроніка Быхаўца», «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілеўская хроніка Сурты і Трубніцкага, а таксама фрагменты «Аповесці мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскага летапісу.... Болей »

Беларускія мусульмане i беларуская літаратура арабскім пісьмом
pdf

Беларускія мусульмане i беларуская літаратура арабскім пісьмом


Станкевіч Ян

Мусульманамі ў Беларусі спачатна былі так-званыя Татары. Зьяўляліся яны ў Беларусі або як палоньнікі, узядзеныя на вайне, або як палітычныя ўцекачы, а напару былі й самахвотныя колёністыя з татарскіх аддзелаў, памагаючых Беларусам у вайне ix з суседзьмі. Першыя весьці аб Татарах у Беларусі ё ўжо з пачатку... Болей »

Беларускія Навіны 4
pdf

Беларускія Навіны 4

бюлетэнь Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня

Беларускае Дэмакратычнае Аб'яднаньне (БДА) узьнікла як вынік невялікага посьпеху ў парлямэнцкіх выбарах у чэрвені 1989 г. Першы раз пасьля вайны палітычная актыўнасьць беларусаў, яя вымушаная чужымі інтарэсамі, давала надзею, што працэс гэты будзе разьвівацца, а разам зь ім - узрастаць нацыянальная сьведамасьць... Болей »

Беларускія народныя абрады

Беларускія народныя абрады


Беларуская зямля славіцца сваімі ўмельцамі, выканаўцамі, захавальнікамі старажытнай народнапесеннай творчасці, цесна звязанай з традыцыйнымі каляндарнымі і сямейнымі абрадамі. У гатай кнізе расказваецца аб найбольш тыповых для Беларусі абрадах, якія дайшлі да нас з глыбокай старажытнасці. У кожным артыкуле... Болей »

Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя

Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя

Вучэбны дапаможнік
Скорабагатчанка Альбіна

Даследуюцца беларускія народныя музычныя інструменты, якія бытуюць у традыцыйнай і сучаснай народнай інструментальнай культуры. Упершыню аналізуецца гістарычны эвалюцыйны шлях беларускіх народных інструментаў ад старажытнасці да сучаснасці, прадстаўлены багаты і разнастайны інструментазнаўчы матэрыял... Болей »

Беларускія народныя песні

Беларускія народныя песні

(для хору)

Народ любіць свае песні, бо ў іх адбіваецца яго жыццё, яго шматвяковы гістарычны шлях. Нават песні, створаныя ў далёкія эпохі, з адменным ад нашых дзён сацыяльна-бытавым укладам, сустракаюць любоўныя да сябе адносіны, і народ ашчадна захоўвае ў сваёй памяці гэтыя дыяменты натхнёнага, па-сапраўднаму рэалістычнага... Болей »

Беларускія народныя песні і танцы
pdf

Беларускія народныя песні і танцы

Апрацоўка для баяна, акардэона і двухраднага храматычнага гармоніка

У зборнік увайшлі творы для двухраднага храматычнага гармоніка, гатовага, гатова-выдарнага баяна і акардэона. Некаторыя п'есы выкананы ў паліфанічным выкладзе. Частка твораў - для дуэтаў і трыо. Многія народныя мелодыі паўтараюцца, але яны выкананы многімі аўтарамі і адрозніваюцца ступенню цяжкасці іх... Болей »

Беларускія пісьменнікі Польшчы
pdf

Беларускія пісьменнікі Польшчы

Другая палова ХХ стагоддзя

Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца... Болей »

Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т.

Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т.

Лазарук — Перкін

Гэта выданне — настольны даведнік для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца беларускай культурай. У ім змешчана больш за 1100 артыкулаў з поўнымі, усебаковымі і сістэматызаванымі звесткамі пра жыццё і дзейнасць усіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры, якія пісалі на стараславянскай, беларускай, рускай, лацінскай... Болей »

Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў
pdf

Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў


Швед Вячаслав

Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org