be

Каталёг MiOKB

Узмах крыла
epub pdf

Узмах крыла

Новыя вершы
Бураўкін Генадзь

Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную.рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы.... Болей »

Узрушэнне

Узрушэнне

Лірыка
Гардзей Віктар

У новай кніжцы наэта адлюстраваны характэрныя рысы сучаснасці: абвостраная памяць, імкненне да аднаўлення ўсіх бакоў нашага жыцця, трывога за мір, клопаты пра ахову наваколля, боль Чарнобыля. Ёсць тут і вершы пра друшбу і каханне.... Болей »

Уладар гранічнага холаду - Жыгімонт Урублеўскі

Уладар гранічнага холаду - Жыгімонт Урублеўскі


Гапоненка В., Кіштымаў А.

У папулярнай форме апавядаецца пра цікавы лёс ураджэнца Горадні таленавітага вучонага-фізіка, сябра Польскай Акадэміі навук і Акадэміі навук у Вене Жыгімонта Урублеўскага (1845-1888), з імем якога звязана станаўпенне і развіццё фізікі нізкіх тэмператураў. Жыццё гэтага чалавека было цалкам аддадчена навуцы:... Болей »

Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце
pdf

Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце

Навуковы зборнік

Дадзенае выданне - збор матэрыялаў міжнароднай навуковай каферэнцыі "Уладзімір Караткевіч у братніх культурах". Навукоўцы, паэты, пісьменнікі, літаратуразнаўцы, разважанні якіх прагучалі на канферэнцыі і апублікаваны ў зборніку, прадстаўлялі практычна ўвесь свет. У прыватнасці, Канаду, Нямеччыну, Беларусь... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Уліс
html

Уліс


Джойс Джэймс

Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы... Болей »

Ураджай цяпла

Ураджай цяпла

вершы
Астрэйка Анатоль

Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы.... Болей »

Уратуй ад нячыстага

Уратуй ад нячыстага

Аповесці, апавяданні
Гардзей Віктар

Аповесць «Па Сеньку і шапка» абвострана і праўдзіва цераз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі, выразна высвечвае ўсе тыя праблемы, якія прывялі яе амаль да поўнага разбурэння, спарадзіўшы беспрасветную харчовую нястачу сёння. Месца і час дзеяння ў аповесці «Уратуй ад нячыстага»... Болей »

Урок без перапынку

Урок без перапынку

Аповесці
Гаўрылкін Леанід

Кнігу складаюць два творы. У аповесці «Рыжая лісіца» расказваецца пра вучобу дзяцей у першыя месяцы пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў. У аповесці «Урок без перапынку» аўтар раскрывае сучасныя праблемы школьнага выхавання. У спартыўным класе адной сярэдняй школы адбыліся важныя падзеі. Для адных герояў... Болей »

Урок маўчання

Урок маўчання

Раман, апавяданні
Кацюшэнка Міхась

Раман Міхася Кацюшэнкі шматпланавы і вострасюжэтны. Гэта і ваенныя старонкі, звязаныя з цяжкай і небяспечнай дзейнасцю савецкай разведчыцы ў фашысцкім логаве. I жыццё сённяшняе, калі былая разведчыца, працуючы насгаўніцай, з усёю адказнасцю ўсведамляе сваю педагагічную місію...... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org