be

Каталёг MiOKB

Песня пра зубра

Песня пра зубра

На лацінскай, беларускай, рускай мовах
Гусоўскі Мікола

Мікола Гусоўскі адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай кнізе славутая паэма друкуецца... Болей »

Песня пра зубра.

Песня пра зубра.

Паэма
Гусоўскі Мікола

Мікола Гусоўскі — адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму назад была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай падарункавай серыі... Болей »

Пішу як жыву
pdf epub fb2 mobi

Пішу як жыву

Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ
Брыль Янка

Пражытае і перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў і расказанае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае і перажытае разам з людзьмі — гэта і трагедыі, і няшчасці, і беды, і светлыя мары і радасці, і глыбокая вера ў людскасць ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу і розум.... Болей »

Плакун-трава
pdf epub

Плакун-трава

Вершы, пародыі
Кудласевіч Анатоль

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка. Першая кніга вершаў. Рэдка хто здагадваецца, колькі надзей і асцярогаў звязвае з ёю аўтар. Упершыню... Болей »

Плыве з-пад сьвятое гары Нёман
pdf

Плыве з-пад сьвятое гары Нёман

Мастацкі нарыс. Ч.1
Віцьбіч Юрка

Нарыс «Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман» прысьвечаны паходжаньню і лёсу геаграфічных назоваў на Беларусі, паводля навуковых дадзеных і народных паданьняў. У нарысе прыгадваецца больш за 500 нашых назоваў — гарады, мястэчкі, паасобныя гістарычныя вёскі, гарадзішчы, крушні замкаў, узвышшы, вазёры, рэкі... Болей »

Плыву морам майго жыцця

Плыву морам майго жыцця

Плён ІІ Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы

Тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва" штогод аб'яўляе літаратурны конкурс для трох узроставых групаў - для дзяцей, моладзі і дарослых. Па выніках конкурсу традыцыйна з'яўляецца зборнік конкурсных твораў, узнагароджаных і не толькі. У Зборніку знойдзеце вершы пачаткоўцаў, а таксама масцітых складальнікаў... Болей »

Пляц Волі
pdf

Пляц Волі

Раман-дакумент
Пашкевіч Алесь

Гістарычны раман дакумэнт Пляц Волі Алеся Пашкевіча прысьвечаны, старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня... Болей »

Повязь
pdf

Повязь

Вершы і песні
Гілевіч Ніл

У новую кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы і песні з лірычным і філасофскім роздумам пра лёс Радзімы, пра наш час, пра родны край, гімн чалавеку — чалавеку-працаўніку, гаспадару свайго лёсу.... Болей »

Подых навальніцы
pdf epub

Подых навальніцы

Раман з “Палескай хронікі”
Мележ Іван

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін)... Болей »

Пожня
pdf

Пожня


Петручук Васіль

Вобраз колішняй вёскі, яе тадышніх нораваў і псіхалогіі, светапогляду і спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кніжцы чымсьці ў навуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль даводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайча ўспаміны, але і мастацка паглыблены, аналіз рэчаіснасці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org