- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман «бацькі» беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, спрабуе паказаць сучаснае жыцьцё праз прызму гістарычных падзеяў. Тэма паўстаньня 1863-1864 гадоў відавочна не адпускала беларускага пісьменьніка, але ён паспрабаваў апісаць ня толькі гісторыю, але і лёсы, што напаткалі нашчадкаў.... Болей »
У новую кнігу паэтэсы ўвайшлі вершы і паэмы, прасякнутыя шчымлівым лірызмам прадчування надыходзячай восені і звязаных з ёю непазбежных расчараванняў, развітанняў, самотнай стомы. Адсюль і фанічная афарбоўка твораў — непераможна-жоўтая, але ўсё ж светлая, охра.... Болей »
Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць... Болей »
Новы раман А. Асіпенкі — дынамічны, шматпланавы твор. Падзеі, апісаныя ў ім, адбываюцца на пачатку шасцідзесятых гадоў, калі ў аграрнай палітыцы намячаўся круты паварот да рашучага ўздыму сельскай гаспадаркі. Але аўтар не абмяжоўвае сябе паказам праблем сяла; у рамане намалявана шырокая панарама жыцця... Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку... Болей »
Аповесць «Далёка на Поўначы» раскрывае суровую прыгажосць Чукоткі, знаёміць з працалюбівымі і мужнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым далёкім краі нашай Радзімы. Другая аповесць — «Сустрэча з морам» — расказвае пра жыц-цё дзяцей чарнаморскага ўзбярэжжа. У апавяданнях, якія ўвайшлі у зборнік, апісваюцца... Болей »
Яшчэ ў раньнім дзяцінстве бацькі пазнаёмілі Аркадзя з творамі Пушкіна, Лермантава, Някрасава. З чатырохгадовага ўзросту ён робіць першыя вершаваныя спробы. Так назьбіраў два сшыткі вершаў, якія аб’яднаў назвай «Собрание сочинений Кулешова-Несчастного». Сшыткі з раньнімі вершамі не захаваліся... Болей »
Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана... Болей »
У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх... Болей »