Адамовіч Антон,

"Як дух змаганьня Беларусі"

Да 100-х угодкаў нараджэньня Івана Луцкевіча

Адамовіч Антон

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1983

Выдавец: Выданне газеты "Беларус"

Памеры: 28 с., іл., 25 см

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Біяграфіі

Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [833]; MiOKB — [5194], [5195]

У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня 1919 г.). Аднак, для адзначэньня гэтых угодкаў у савецкай Беларусі блізу нічого ня было зроблена. Адтуль і дайшоў да нас толькі артыкул кандыдатаў гістарычных навукаў Міколы Іванова й Лява Мірачыцкага „Асьветнік, папулярызатар, зьбіральнік. Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня 'Івана Луцкевіча" зь ягоным фотаздымкам у газэце ,,Голас Радзімы", № 24 ад 14 чырвеня 1981 году. Як ведама, газэта гэтая разьлічаная не на нутраны ўжытак, а на замежжа, на эміграцыю. І пры зьмяшчаньні гэтага артыкулу, відаць, кіраваліся меркаваньнем, што на эміграцыі-ж угодкі гэтыя павінны будуць адзначаць, дык, значыцца, трэба даць ,,правільны" пагляд на гэнага Івана Луцкевіча.

Каталёг: MiOKB | BTH

Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Адамовіч Антон, Творы

Творы

Адамовіч Антон

„Патрыёты «крыўскай» дзяржавы” — гэтак нібыта гіранічна назваў Сямён Вальфсон свой артыкул у зборніку „Супроць контррэволюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму” (Менск, 1931), ня ўяўляючы нават, наколькі ён блізкі да праўды. Зборнічак, што, як адзначалася ў прадмове, „мае на мэце ўзброіць першачарговымі сродкамі змаганьня”, пакліканы „ворага дабіваць да канца”, пералічваў тых "ворагаў" — Аляксандра Цьвікевіча, Язэпа Лёсіка, Сьцяпана... Болей »


Адамовіч Антон, Досьледы й матар'ялы, сэрыя 1-ая, вып. 20

Досьледы й матар'ялы

Якуб Колас у супраціве саветызацыі

сэрыя 1-ая, вып. 20

Інстытут для Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР быў зарганізаваны ў М’юнхэне 8 ліпеня 1950 году. Ён зьяўляецца свабоднай карпарацыяй вучоных, што пакінулі Савецкі Саюз і працуюць цяпер мад навуковым дасьледваньнем СССР. Мэтай іхнай працы зьяўлягэцца падаваньне праўды дэмакратычнамі сьвету, каб такім чынам разьвеяць няведаньне, якое існуе ў дачыненьнях да Савецкага Саюзу. Кажны навуковы працаўнік ці дасьледнік можа стацца супрацоўніком ... Болей »