![]() |
![]() |
Сярод матэрыялаў новага гісторыка-літаратурнага зборніка – успаміны беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў аб дні абвяшчэння БССР, старонкі публіцыстычнай спадчыны Б.Тарашкевіча; у раздзеле «Эпісталярная спадчына» - лісты Янкі купалы, Ул.Караткевіча, Ф.Багушэвіча; унікальныя матэрыялы са збораў А.Рыпінскага; паведамленні аб братах Каліноўскіх і іх працы ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы; новыя матэрыялы пра М.Багдановіча, Алеся... Болей »
У чацвёртым выпуску гістарычна-літаратурнага зборніка чытач пазнаёміцца з пісьмамі У.Жылкі і нямецкага славіста Р.Абхіта да вядомага грамадска-культурнага дзеяча А.Луцкевіча, пагартае старонкі „Мемуараў” Я.-Х.Паска, заглыбіцца ў творчую спадчыну Кірыла Тураўскага. Вялікую цікавасць выклічуць дзённікі Ф.Савіча, М.Мялешкі, аўтабіяграфічныя ўспаміны П.Бітэля; публікуюцца невядомыя матэрыялы пра У.Сыракомлю, А.Гаруна, братоў Луцкевічаў. У п... Болей »
У розныя часы праз Беларусь ехалі іншаземныя падарожнікі — пісьменнікі і вучоныя, дыпламаты і купцы, воіны і шукальнікі прыгод. Пільным вокам углядаліся яны ў гарады і вёскі, палі і лясы. А вечарам, спыніўшыся ў карчме, пры святле лучыны ці свечкі занатоўвалі свае ўражанні… Адшуканыя сярод старых кніг і рукапісаў, гэтыя падарожныя нататкі далі аўтарам магчымасць упершыню глянуць на тагачасную, феадальную Беларусь вачыма самых розных ван... Болей »
Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і новага перыяду, але і вяла да таго, што з гісторыі літаратуры па сутнасці выпадалі цэлыя літаратурныя напрамкі і жанры, не гаворачы ўжо пра... Болей »
Грываў бель рашчэсавалі хмары, на небасхіл памалу ймкнулі. Каціўся месяц ім насустрач і целы іх ірваў, як куляй. Лятою птушкі рэха з долаў лунала дзесь за перавалы, і зоркі сходзілі з вышыняў напіцца смагла ў плёсах з хвалі. Так зырка вокны горнай хаткі калолі цемру сьвятлінёю і зіхацелі пад ваконьнем бярозы срэбнай лісьціною. Болей »
Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай. Закраналіся толькі некаторыя аспэкты, якія асьвятляліся аднабакова. Але дзейнасьць АК на Заходняй Беларусі не была нейкім малаважным выпад... Болей »
Адлюстравана гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі з першабытнаабшчыннага часу да нашых дзён. Паказаны асноўныя этапы ў развіцці сельскай гаспадаркі. прамысловасці, транспарту рэспублікі, разгледжаны пытанні аб стане фінансаў, грашовага абарачэння, узроўні жыцця народа. Разлічана на студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі народнай гас... Болей »
Гэты дапаможнік у некаторай ступені палегчыць працэс падрыхтоўкі да экзамену. У ім сабраны і сістэматызаваны матэрыялы перыядычньк выданняў розных гадоў. Змест дапаможніка адпавядае экзаменацыйным білетам за курс сярэдняй школы і можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў. Самастойная праца над матэрыяламі зборніка дасць магчымасць праверыць на практыцы ўзровень сваіх ведаў. Дапаможнік ні ў якім разе не прэтэндуе на выч... Болей »
Традыцы і тэкстылю ў Беларусі налічваюць стэгоддзі. Школе сучаснага прафесійнага габелена — крыху менш за тры дзесяцігоддзі. Тыя, хто ствараў школу беларускага габелена — першыя выпускнікі аддзялення тэкстылю Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута„ - сёння прадстаўляюць адзін з вядучых атрадаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а іх творы займаюць належнае месца ў сучасным савецкім тэкстылі. Прыемна, што лос... Болей »
Апавядаецца пра нялёгкі лёс настаўніка, таленавітага вучонага-фізіка з-пад Ашмян К. Чаховіча (1832-1902 гг.), які разам з М. Гусевым выпускаў першы ў Расіі навуковы фізіка-матэматычны часопіс (выдаваўся ў Вільні ў 1860-1863 гг.), быў членам вядучых навуковых таварыстваў, членам-карэспандэнтам Галоўпай фізічнай абсерваторыі, аўтарам канструкцый навуковых і дэманстрацыйных прыладаў. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »