![]() |
![]() |
В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў ... Болей »
Ад прыдзвінскіх румаў вялі стырнавыя свае плыты да балтыйскіх берагоў. Быць стырнавым, стаяць каля вясла-руля, на глыбокіх вірах паэзіі яшчэ больш складана. У новым зборніку паэта вы сустрэнеце i лірычныя споведзі, і публіцыстычныя творы — яны водгук на сучасныя рэаліі жыцця, калі ідзе адраджэнне страчаных маральных крытэрыяў, перабудова свядомасці. Болей »
А з маім пісаннем то так: вершы, асаджваюць навокал мяне і змушаюць выбіраць. Выбар жа надта цяжкі, бо сярод іх безлічы ёсць многа такіх, якія трэба адкінуць. Таму іменна верш у моманце яго запісвання есць светам ламінуючым нада мною. Але я знаходжуся ў ім. Вельмі цешылася б я, калі б ведала, што ў гэтых вершах, якія я паспела запісаць, Чытач знайшоў частачку сябе, для сябе. (Іра Баравік) Болей »
Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці. Болей »
У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Болей »
У даведніку разглядаюцца асаблівасці сусветнай культуры — ад старажытнага часу да канца 20 стагоддзя. Асобныя раздзелы прысвечаны апісанню адметных рыс гісторыка-культурнага развіцця першабытнага грамадства, першых цывілізацый свету (Месапатамія, Егіпет, Індыя, Кітай), выяўленню спецыфікі сусветнай культуры ў перыяды антычнасці і сярэдневякоўя, новага і навейшага часу (Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым, Японія, Візантыя, дакалумбавая А... Болей »
У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. Болей »
Кніга вядомага крытыка, літаратуразнаўцы Ігара Жука прапануе шэраг арыгінальных назіранняў над беларускім літаратурным працэсам, прачытанне і новае асэнсаванне творчасці беларускіх пісьменнікаў — Ул. Чаржынскага, К. Чорнага, Я. Купалы. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй мастацкага слова. Болей »
Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дуда... Болей »
У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »