Яновіч Сакрат, Сцяна

Сцяна

Раман. Апавяданні

Яновіч Сакрат

Раман Сьцяна ды апавяданьні Сакрата Яновіча прадстаўляюцца на суд чытача. Беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся і жыве на Беласточчыне вядомы сваімі апавяданьнямі. Гэтым разам ён прадстае раманістам. Галоўны герой Сумленевіч – чалавек, які стала шукае дабра. Ён шчыра верыць у перамогу дабра над злом. Можа адтуль і прозьвішча Сумленевіч, бо гэта чалавек якому сумленьне не дазваляе мірыцца з бяскарнасьцю зла. Сам Сакрат Яновіч, пражыўш... Болей »


Саверчанка Іван Васільевіч, Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар

Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар

Саверчанка Іван Васільевіч

Сымон Будны (каля 1530-1593) – выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім – займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях асветніка, паказваюцца яго тэалагічныя і касмалагічныя погляды, этычная дактрына і сацыяльнае вучэнне. Адрасуецца гісторыкам, філосафам, лі... Болей »


Шамякін Іван, Сэрца на далоні

Сэрца на далоні

раман

Шамякін Іван

Хірург Антон Яраш, журналіст і пісьменнік Кірыла Шыковіч, старшыня выканкома гарсавета Сямён Гукан — героі новага рамана Івана Шамякіна. У кожнага з іх свая біяграфія. I гэтыя біяграфіі нейкім чынам пераплятаюцца. Яраш — у мінулым надпольшчык, выконваў асобыя заданні. Гукан — адзін з кіраўнікоў партызанскай брыгады. ПІыковіч — былы франтавік. Гадоў дзесяць пазад ён дапамог Гукану напісаць кнігу з успамінаў. Яраш не згодзен з ацэнкай раб... Болей »


Ясіньска-Соха Тэрэса, Сябрынка

Сябрынка

Падручнік па беларускай мове для 4 класа

Ясіньска-Соха Тэрэса

Мне радасна,што на каменні Знаёмай прызбы, з сосен новых, Пастаўлен дом. Зары праменні, Прарваўшчся праз сад вішнёвы, На шыбах ,быццам зайчаняты, Гуляюць,скачуць. Сярод хаты - Стол для частунку,для бяседы, А на сцяне - рог паляўнічы І стрэльбіна старога дзеда, І побач - з кнігамі паліца. Я ўзяў адну,без пераплёту, Відаць,шмат па руках хадзіла, Відаць,чыталася з ахвотай... "Мой родны кут,як ты мне мілы.." Болей »


Голубеў Валянцін, Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст.

Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на ...

Голубеў Валянцін

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці на пачатку 90 гадоў мінулага стагодзьдзя беларуская гісторыяграфія перажыла “росквіт” дасьледваньняў беларускай гісторыі. Тое, пра што маўчалі і цэнзуравалі цягам 70 гадоў савецкай улады пабачыла белы сьвет і адпаведна якраз на той час прыйшліся асноўныя дасьледваньні розных асьпектаў беларускай гісторыі. Гісторыя пазбаўлялася стэрэатыпаў і мітаў, на якіх трымалася савецкая гісторыяграфія. Аднм з такіхмі... Болей »


Яновіч Сакрат, Сярэбраны яздок

Сярэбраны яздок

аповесць, апавяданні, замалёўкі, гумарэскі

Яновіч Сакрат

Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася ўбачыць — менавіта — адкуль яны i як; a яшчэ, якія ў ix хаты, бо чуў, што таксама маюць свае... Акно снілася. Тады я вылятаў цераз ... Болей »


Ніцшэ Фрыдрых, Так сказаў Заратустра

Так сказаў Заратустра

Кніга ўсім і нікому

Ніцшэ Фрыдрых

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маё... Болей »


Разанаў Алесь, Танец з вужакамі

Танец з вужакамі

выбранае

Разанаў Алесь

Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя заб... Болей »


Тарас на Парнасе

Тарас на Парнасе

Нар. паэма

Выданне ананімнай сатырыка-гумарыстычнай паэмы - выдатнага помніка беларускай літаратуры XIX стагоддзя. На беларускай, рускай, англійскай мовах Болей »


Арлоў Уладзімер, Таямнiцы полацкай гiсторыi

Таямнiцы полацкай гiсторыi

Арлоў Уладзімер

Цяжка распавядаць пра таямніцы асабліва калі Вы хаця б ускосна не маеце да іх дачыненьня. Такое сьцверджаньне зусім ня тычыцца палачаніна і шчырага патрыёта сваёй малой Радзімы Уладзімера Арлова. Вядомы беларускі аўтар Уладзімер Арлоў, гісторык па адукацыі, раскрывае нам даступнай мовай, поўнай трапных параўнаньняў празь якія прасочваецца ўся любоў да Полацка, пра розныя таронкі жыцьця найстарэйшага горада Беларусі і пра выбітных асоб... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94]   Наступная   Апошняя