Содаль Уладзімір, Пуцявінамі сейбіта

Пуцявінамі сейбіта

Содаль Уладзімір

Стогадовы юбілей славутых беларускіх паэтаў Янкі Купалы i Якуба Коласа па рашэнню ЮНЕСКА шырока будзе адзначацца прзгрэсіўнымі людзьмі ўсяго свету. У «Бібліятэчцы «Голасу Радзімы» сёлета выходзіць некалькі кніжак пра нашых песняроў. Адна з ix — «Пуцявінамі сейбіта», аўтар якой У. Содаль расназвае, як ён прайшоў па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю Янкі Купалы, сустракаўся з людзьмі, лёс якіх перакрыжоўваўся з лёсам паэта. Болей »


Брага Сымон, Пытаньне імя Доктара Скарыны ў святле актаў і літаратуры

Пытаньне імя Доктара Скарыны ў святле актаў і...

У 450-я ўгодкі беларускага друку

Брага Сымон

Ад часу апошняе сусьветнае вайны ў падсавецкіх публікацыях аб доктару Скарыну няма часта адналітасьці што да ягонага імя. Скарыну называюць і Франьцішкам, і Юрым, — ці, з расейскага, Георгіем, — або й абодвума гэтымі імямі адначасна. У СССР і, асабліва, у Беларускай ССР, паваеннымі гадамі выразна прапагавалася расейскае Георгий, як Скарынавае галоўнае й адзіна правілнае імя, заміж блізу вылучна перад гэтым ужыванага Франьцішак. У белару... Болей »


Арлоў Уладзімер, Пяць мужчын у леснічоўцы

Пяць мужчын у леснічоўцы

Аповесці, апавяданні, эсэ

Арлоў Уладзімер

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі. Болей »


Акулін Эдуард, Пяшчота ліўня

Пяшчота ліўня

Вершы, паэма

Акулін Эдуард

“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. Востра адчувае Эдуард Акулін усе зрухі... Болей »


Шпакоўскі-Случанін Лявон, Рагнеда

Рагнеда

Гістарычная паэма

Шпакоўскі-Случанін Лявон

Рагнеда, пра якую расказваецца ў аднаіменнай паэме Лявона Шпакоўскага-Случаніна, была дачкой полацкага князя Рагвалода, жонкай вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслааавіча. Як сведчаць летапісы, Уладзімір гвалтоўна забраў Рагнеду ў свой гарэм. Але гордая палачанка не скарылася лёсу... Падзеі, апісаныя ў паэме, адбываліся ў другой палавіне дзесятага стагоддзя. Болей »


Адамчык Вячаслаў, Развітальная аповесць

Развітальная аповесць

Аповесць, апавяданні, дзённікі

Адамчык Вячаслаў

У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »


Гайдук Уладзімір, Ракіта

Ракіта

Гайдук Уладзімір

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ Болей »


Адамовіч Яўген, Рана на Івана...

Рана на Івана...

Адамовіч Яўген

У кнізе апавядаецца пра адраджэнне і святкаванне ў Беоарусі купалля, Каляд, Раства Хрыстова, Новага Года, Гукання вясны, Радаўніцы і іншых свят ў 90-я гады ХХ стаг. Аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне аграрных традыцый, звычаяў, абрадаў, вераванняў і зараджэнне новых элементаў у мастацкім афармленні, тэатралізаваным і музычным выкананні, на праблему духоўнага адраджэння беларускай культуры. Выданне ілюстраванае. Разлічана на студэнтаў В... Болей »


Арлоў Уладзімер, Рандэву на манеўрах

Рандэву на манеўрах

Аповесць. Апавяданні

Арлоў Уладзімер

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэкты... Болей »


Ільяшэвіч Мікола, Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства

Расейская палітыка на землях былога Беларуска...

Ільяшэвіч Мікола

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая з... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94]   Наступная   Апошняя