![]() |
![]() |
Кніга дае тапаніміку 118 населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле легендаў і паданняў. Гады ляцяць, мінаюць стагоддзі, а памяць застаецца. Толькі ёй у многіх выпадках мы дзякуем за тое, што даносіць да нас, сённяшніх жыхароў, водгаласы далёёкай мінуўшчыны. Спроба такога выдання прадпрымаецца ўпершыню. Адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, духоўнай культурай беларускага народа. Болей »
„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... Болей »
Зборнік „Маё Падляшша” быў надрукаваны ў 1993 г, аднак быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 6 год. Амаль усе вершы са зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы”, ў каляндарах і ў выданнях ГП БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар Швед, ён напісаў напачатку ўступ да гэтага зборніка. Вершы ў зборніку аўтар прысявціў тэме Падляшша, яго роднай вёсцы, і ваколі... Болей »
У кнізе робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка - паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з М.Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасофска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека. Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада і вёскі — піша ён з вялікай зацікаўленасцю і шчырасцю. Болей »
“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага, і “Крывіч” Вацлава Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды “літ-хутарах”, — тканка культуры вынікала зь ідэальнай субстанцыі “сноў пра Беларусь”. Менавіта “сны” складаюць першы разьдзел “Маленькага ... Болей »
У манаскіх абшчынах Святой Гары Афон на першым месцы ставіцца цнота паслушэнства, або інакш духовая роднасць свайму духоваму айцу, старцу. Пад яго настаўленнямі адбываецца ўзрастанне маладога манаха і яго дасканаленне ў хрысціянскіх дабрадзейнасцях. Афонскі манах даручэнне свайго старца ўспрымае як праяўленне волі Самога Хрыста. 3 вашага дазволу я гднясу гэтыя разважанні да мае марнай істоты. Па волі Божай я ўжо некалькі гадоў знаходжус... Болей »
Зямное прыцяжэнне рабілася ўсё меншым, слабейшым і нарэшце знікла. Пагаслі электрычныя агні, наблізіліся зоркі. Сірыус стаў, як лімон, Арыён — як антонаўскі яблык, Плеяды — нібы жменя рассыпаных мандарынаў. Вялікая Мядзведзіца гушкала на лапах Малую. Мы шпарка ляцелі, арыентуючыся на зорку Канопус. Над Рымам размінуліся з чародкай анёлкаў у бялюткіх нейлонавых кашулях. На воблаках, як на калдобінах, нас моцна патрасло, і каб адпачыць, м... Болей »
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Ся... Болей »