![]() |
![]() |
Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малю... Болей »
Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі. Аж дзіўна, што захаваў я яшчэ зрок пасля такой працяглай і знішчальнай хваробы. Ад чатырох год, праўду кажучы, і пачынаецца маё дзяцінства.... Болей »
Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэтай кнігі гаворыць аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў з жыцьця й дзейнасьці Вінцэнта Жук-Грышкевіча, ягоная спадчына. Інтэгральнай часткай зьместу багатай душы В. Жук-Грышкевіча, сына ... Болей »
Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край і людзі – вось фон, на якім адбываецца жхеянне гэтых вострасюжэтных твораў. Болей »
Успамінаючы драматычную смерць Юркі (20 лістапада 1985 года), прыходзіць на думку і такая канстатацыя: яго загубіў нядобры час! Будычы па сваёй натуры паэтам, ён балюча перажываў бясслаўную эпоху, прытым нажыўшы сабе ворагаў сярод грубаскурных здаволенцаў і наменклатурных паноў. Як кожны пісьменнік, дабіваўся друкавання, што было такому заняткам на тую пару вычарпальным. Выхаваныўстараеўрапейскай Празе і маючы бацькоў патомных інтэліген... Болей »
МіколаЛук'янюкз Бялкоў Нарваўскай гміны, Гайнаўскага павета вядомы чытачам тыднёвіка беларусаў у Польшчы ад самага пачатку існавання „Нівы” — ад 1956 года. Апынуўся ён сярод першых і найбольш верных карэспандэнтаў, якія слалі ў рэдакцыю допісы з вёсак і мястэчак Беласточчыны і ўсяе краіны, дзяліліся сваімі роздумамі, цешыліся новым і добрым, хвалілі людзей вартых пашаны за іх сумленную працу і важкія думкі, ганьбавалі адмоўныя з'явы і б... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »
“Завеі, снежань” – трэці раман з “Палескай хронікі” Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice... Болей »
Я хацеў бы пачаць з таго, што «настаўнік» для мяне — вельмі светлае слова. Яно выклікае самыя дарагія сэрцу ўспаміны. Як бы набліжае далёкую, ясную пару — дзяцінства, юнацтва, школу. Калі я думаю пра маіх школьных настаўнікаў, я ўспамінаю раней за ўсё першага настаўніка. Першую настаўніцу, вобраз якой усё жыццё не знікае з памяці. Успамін пра яе хвалюе мяне і цяпер. Першая мая настаўніца — Праскоўя Андрэеўна Дашко. Яна нарадзілася ў гор... Болей »