Караткевіч Уладзімір, З вякоў мінулых

З вякоў мінулых

Апавяданні, аповесці

Караткевіч Уладзімір

Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край і людзі – вось фон, на якім адбываецца жхеянне гэтых вострасюжэтных твораў. Болей »


Геніюш Юрка, З маёй званіцы

З маёй званіцы

Геніюш Юрка

Успамінаючы драматычную смерць Юркі (20 лістапада 1985 года), прыходзіць на думку і такая канстатацыя: яго загубіў нядобры час! Будычы па сваёй натуры паэтам, ён балюча перажываў бясслаўную эпоху, прытым нажыўшы сабе ворагаў сярод грубаскурных здаволенцаў і наменклатурных паноў. Як кожны пісьменнік, дабіваўся друкавання, што было такому заняткам на тую пару вычарпальным. Выхаваныўстараеўрапейскай Празе і маючы бацькоў патомных інтэліген... Болей »


Лук'янюк Мікола, З нарваўскага боку

З нарваўскага боку

Лук'янюк Мікола

МіколаЛук'янюкз Бялкоў Нарваўскай гміны, Гайнаўскага павета вядомы чытачам тыднёвіка беларусаў у Польшчы ад самага пачатку існавання „Нівы” — ад 1956 года. Апынуўся ён сярод першых і найбольш верных карэспандэнтаў, якія слалі ў рэдакцыю допісы з вёсак і мястэчак Беласточчыны і ўсяе краіны, дзяліліся сваімі роздумамі, цешыліся новым і добрым, хвалілі людзей вартых пашаны за іх сумленную працу і важкія думкі, ганьбавалі адмоўныя з'явы і б... Болей »


Юхо Язэп, За вольнасць нашу і вашу

За вольнасць нашу і вашу

Тадэвуш Касцюшка

Юхо Язэп

У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесці i апавяданні

Іпатава Вольга

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »


Мележ Іван, Завеі, снежань

Завеі, снежань

Раман з “Палескай хронікі”

Мележ Іван

“Завеі, снежань” – трэці раман з “Палескай хронікі” Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice... Болей »


Мележ Іван, Завеі, снежань...  Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Завеі, снежань... Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Мележ Іван

Я хацеў бы пачаць з таго, што «настаўнік» для мяне — вельмі светлае слова. Яно выклікае самыя дарагія сэрцу ўспаміны. Як бы набліжае далёкую, ясную пару — дзяцінства, юнацтва, школу. Калі я думаю пра маіх школьных настаўнікаў, я ўспамінаю раней за ўсё першага настаўніка. Першую настаўніцу, вобраз якой усё жыццё не знікае з памяці. Успамін пра яе хвалюе мяне і цяпер. Першая мая настаўніца — Праскоўя Андрэеўна Дашко. Яна нарадзілася ў гор... Болей »


Яновіч Сакрат, Загоны

Загоны

Яновіч Сакрат

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у я... Болей »


Ткачоў М. А., Замкі і людзі

Замкі і людзі

Ткачоў М. А.

У сярэднія вякі Беларусь называлі «краінай замкаў». Праз кожныя 20— 30 км стаялі ўмацаваныя гарады і мястэчкі, пад абарону якіх у гадзіну трывогі збіралася гаваколыіае насельніцтва. У кожным феадальным горадзе і мястэчку існавалі тады арсеналы, былі вопіскія апалчэнні. Гісторыі ваеннай справы прыі:?:тнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. і прысвечана кніга. Разлічана тіа ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Болей »


Лукша Міра, Замова

Замова

Лукша Міра

Зборнік вершаў Міры Лукшы «Замова» - гэта, па сутнасці, першыя складанка вершаў пісьменніцы, якая больш вядомая чытачу як празаік. Кожны верш – асобнае назіранне, філасофскія разважанні пра жыццё, быт і побыт. Некаторыя вершы закрытыя ў трох-чатырох радках, але нясуць у сабе шмат інфармацыі, пачуццяў, эмоцыяў. Па жыцці Міра пазітыўна настаўлены да жыцця чалавек, які у кожным здарэнні шукае знаку ад усявышняга. Яна перакананая, што нічог... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94]   Наступная   Апошняя