- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэтай кнігі гаворыць аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў з жыцьця й дзейнасьці Вінцэнта Жук-Грышкевіча, ягоная спадчына. Інтэгральнай часткай зьместу багатай душы В. Жук-Грышкевіча, сына паняволенага народу, была любоў да Бацькаўшчыны-Беларусі, любоў, што дыктавала яму абавязак служэньня беларускай справе. Ен верыў, што Бог даў яму жыцьцё, здароўе, здольнасьці й сілы ператрываць, перажыць савецкія лягеры сьмерці патое, каб аддаць сябе на службу Бацькаўшчыне, на змаганьне за вызваленьне Беларусі. Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчаная Актам 25 Сакавіка 1918 году, была, як ён казаў, «пуцяводнай зоркай» ягонага жыцьця, і павінна ёю быць для ўсяе беларускае эміграцыі, для ўсяго беларускага народу. (Уводзіны, фрагмент)