Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усхо...

Артыкулы тэарэтыкаў і практыкаў сучаснай амерыканскай журналістыкі, што ўвайшлі ў дапаможнік, прысвечаны такім важным аспектам журналісцкай работы, як збор інфармацыі і рэдагаванне газетных матэрыялаў, падрыхтоўка выпускаў тэле і радыёнавін, заснаванне ўласнай газеты, арганізацыя рэкламнага сэрвісу і г.д. Матэрыялы дапаможніка падабраны адмыслова для працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краін цэнтральна-ўсходнееўрапейскага рэгіёна, у ... Болей »


Пархута Яраслаў, Дарогамі надзеі і трывог

Дарогамі надзеі і трывог

Палескі дзённік

Пархута Яраслаў

Пісьменнік смела і аб'ектыўна ўздымае шэраг экалагічных і сацыяльных праблем Беларускага Палесся, э болем і трывогай расказвае мастацкімі сродкамі ў сваім дзённіку аб тым, што давялося ўбачыць у час навуковай экспедыцыі, арганізаванай АН БССР. Для шырокага чытача. Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Даўняе сонца

Даўняе сонца

Лірыка

Бічэль-Загнетава Данута

Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя ... Болей »


Двайная гульня

Двайная гульня

Публіцыстыка, памфлеты, фэльетоны

Пачынаўся спякотны дзень лета 1939 года. Вясковы люд на «крэсах», унурыўшы галовы, поўныя невясёлых, тужлівых думак, валіў з косамі ды граблямі хто на сваю паласу, хто на панскую сенажаць. МІмаходзь сяляне кі-далі позІркі на пасажырскі поезд, што набліжаўся з бо-ку Міёраў да ДруІ. Шэрыя андаракі ды зрэбныя кашулі не звярнулі асаблівай увагі на цягнік мо таму, што ён тут праходзіў штодня, а хутчэй таму, што іх займаў іншы, чыста сялянскі... Болей »


Шаблюк Валерый, Двор у Туганавічах

Двор у Туганавічах

Шаблюк Валерый

Двор у Туганавічах (былы Наваградскі павет), ва ўяўленні кожнага, хто захапляецца творчасцю А. Міцкевіча, непарыўна звязаны з імем паэта і з вобразам яго чароўнай музы — Марылі Верашчакі. У кнізе прасочваецца развіццё гэтага ўладання на працягу XV ст. — 30-ых гг. XX ст. Высвятляецца роля маёнтка і яго жыхароў у лёсе славутага паэта. Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, усіх, хто зацікаўлены мінулым нашай Бацькаўшчын... Болей »


Грахоўскі Сяргей, Дзве аповесці

Дзве аповесці

Ранні снег. Рудабельская рэспубліка

Грахоўскі Сяргей

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей. Болей »


Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь, Дзверы

Дзверы

Тэкст і кантэкст

Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь

Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй, даволі герметычнай, прасторы, яны ўводзяць вершы ў кантэкст дыялогу. Безумоўна, прапанаванае тут... Болей »


Брыль Янка, Дзе скарб ваш

Дзе скарб ваш

Лірычная проза

Брыль Янка

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар. Болей »


Губін В. М., Макарэвіч А. А., Дзе яно, мора Герадота

Дзе яно, мора Герадота?

Нарысы

Губін В. М., Макарэвіч А. А.

Прырода шчодра адарыла Беларусь разнастайнымі багаццямі. Больш трэці яе тэрыторыі займаюць лясы, каля паловы - лугі і ворныя землі. Значная колькасць водных рэсурсаў. У рэспубліцы налічваецца больш за 10 тысяч азёр, 20 тысяч рэк і ручаёў. У цяперашні час ахова павакольнага асяроддзя з'яўляецца адной з самых вострых, актуальных праблем. Асабліва добра гэта відаць з космасу, у чым чытач зможа пераканацца, калі азнаёміцца з гэтай кнігай. Болей »


Дзевяць стагоддзяў Барысава

Дзевяць стагоддзяў Барысава

Кніга, напісаная сумеснымі намаганнямі краязнаўцаў і навукоўцаў, асвятляе 900-гадовую гісторыю Барысава. У ёй расказваецца пра ўзнікненне і развіццё горада, пра шматлікія падзеі, што адбываліся ў яго жыцці, і пра вядомых людзей, чый лёс быў звязаны з гэтым горадам. Кніга багата ілюстравана. Прызначана для шырокага кола чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95]   Наступная   Апошняя