![]() |
![]() |
У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »
У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Болей »
У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Болей »
Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй беларускага хлапца багатую высакародную душу, прыродны розум, пяшчотнасць, прыкрытую сялянскай каструбаватасцю. Пераступіць умоўнасць... Болей »
Другі том двухтомніка выбраных твораў Аляксея Карпюка складае раман-быль “Вершалінскі рай”. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Чытач пазнаёміцца з дамарошчаным прарокам Альяшам Клімовічам, які стварыў секту, ўцягнуўшы ў яе не толькі мясцовых бабулек, але і прыбываючых здалёк шукальнікаў цудаў. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам “прарок”, застрэле... Болей »
Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцаванн... Болей »
Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы. Болей »
Другі том выбранага склалі: паэма «Ленін думае пра Беларусь» — хрэстаматыйная рэч беларускай Ленініяны, вершы апошняга часу (1978—1985), тры казкі пра Зая, шматлікія песні, пераклады савецкай і замежнай паэзіі. На вачах усяго чалавецтва На зямлю чалавек нечакана вярнуўся Вогненнаю стралой. Быў звычайны палёт, А вяртанне было незвычайным: Вогненная страла працяла чэрава сваё — зямлю. Болей »
У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага і душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні дзень вачамі памяці, вачамі перажытага народам у гады суровых выпрабаванняў, і таму ён у адказе за будучыню, за мір на зямлі. Болей »
Непарыўная сувязь з зямлёй Радзімы, грамадзянскае асэнсаванне часу і свайго месца ў ім, адказнасць сучасніка перад мінулым і будучым - вось асноўныя тэмы кнігі лірыкі Уладзіміра Некляева. Слова паэта - вобразнае, эмацыянальна ўзрушанае - паўнакроўна пульсуе і ў вершах, і ў баладах, і ў паэме "Дарога дарог", якая прысвечана будаўнікам Байкала-Амурскай магістралі. Болей »