Караткевіч Уладзімір, Выбраныя творы ў 2 тамах

Выбраныя творы ў 2 тамах

Апавяданні, аповесці

Караткевіч Уладзімір

Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках, аб сіле дружбы, кахання, вернасці. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том ІІ. Апавяданні і аповесць

Грахоўскі Сяргей

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »


Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 2

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Болей »


Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 1

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том першы. Данута - аповесць, апавяданні, публіцыстыка

Карпюк Аляксей

Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй беларускага хлапца багатую высакародную душу, прыродны розум, пяшчотнасць, прыкрытую сялянскай каструбаватасцю. Пераступіць умоўнасць... Болей »


Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 2. Раман-быль, апавяданні

Карпюк Аляксей

Другі том двухтомніка выбраных твораў Аляксея Карпюка складае раман-быль “Вершалінскі рай”. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Чытач пазнаёміцца з дамарошчаным прарокам Альяшам Клімовічам, які стварыў секту, ўцягнуўшы ў яе не толькі мясцовых бабулек, але і прыбываючых здалёк шукальнікаў цудаў. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам “прарок”, застрэле... Болей »


Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1. Аповесці

Карпюк Аляксей

Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцаванн... Болей »


Брыль Янка, Выбраныя творы ў трох тамах, Том 3

Выбраныя творы ў трох тамах

Том 3

Брыль Янка

Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы. Болей »


Бураўкін Генадзь, Выбраныя творы: У 2 т., том 2

Выбраныя творы: У 2 т.

Паэма, вершы, казкі, песні, пераклады

Бураўкін Генадзь

Другі том выбранага склалі: паэма «Ленін думае пра Беларусь» — хрэстаматыйная рэч беларускай Ленініяны, вершы апошняга часу (1978—1985), тры казкі пра Зая, шматлікія песні, пераклады савецкай і замежнай паэзіі. На вачах усяго чалавецтва На зямлю чалавек нечакана вярнуўся Вогненнаю стралой. Быў звычайны палёт, А вяртанне было незвычайным: Вогненная страла працяла чэрава сваё — зямлю. Болей »


Зуёнак Васіль, Вызначэнне

Вызначэнне

Вершы

Зуёнак Васіль

У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага і душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні дзень вачамі памяці, вачамі перажытага народам у гады суровых выпрабаванняў, і таму ён у адказе за будучыню, за мір на зямлі. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93]   Наступная   Апошняя