Мілн Алан, Віня-Пых

Віня-Пых

Мілн Алан

Казка пра неразумнае мядзьведзяня вядомая дзецям усяго сьвету. Кніжка Алана Мілна была перакладзена свайго часу на розныя мовы сьвету. І, што праўда, дзеці ў Беларусі таксама ведалі гэтае медзьведзяня, але чыталі пра яго па-расейску (некаторыя, магчыма, па-польску). Рознымі кінастудыямі былі створаны мультыплікацыйныя фільмы, а песенькі і выказванні плюшавага героя сталі прыказкамі і прымаўкамі і ўвайшлі ў народны фальклор. Цяпер белару... Болей »


Валкавыцкі Георгій, Віры

Віры

Нататкі рэдактара

Валкавыцкі Георгій

"Журналістам я стаў па наіўнасці. Відаць, прыроднай, бо яна дагэтуль ставіць мяне часта ў клапатлівыя сітуацыі. У дзіцячых летуценнях увесь свет скалясіў, і, мабыць, не толькі дзеля адкрывання таямнічых выспаў - на ўроках польскай мовы мае хатнія сачыненні служылі ўзорам для іншых. Асабліва вылучыўся справаздачай з экскурсіі ва ўрочышча Старая Белавежа. Майму „твору" пані Русіняк прысвяціла прадметны ўрок. Не толькі па-мастацку прачытал... Болей »


Брыль Янка, Вітраж

Вітраж

апавяданні, мініяцюры, нарысы

Брыль Янка

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка. Болей »


Грыгор'еў Міхась, Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

Грыгор'еў Міхась

У кнізе разглядаюцца некаторыя аспекты вайсковай справы ВКЛ апошняй чвэрці ХVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца гістарычным рэканструкцыям вайсковага абмундуравання таго часу. Уведзеныя першы раз у навуковы ўжытак узоры абмундуравання, графічныя рэканструкцыі зброі і рэдкія гістарычныя звесткі робяць выданне неацэннай крыніцай па вывучэнню вайсковай справы на Беларусі. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Вока тайфуна

Вока тайфуна

Апавяданні і аповесці

Караткевіч Уладзімір

Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» Болей »


Мальдзіс Адам, Восень пасярод вясны

Восень пасярод вясны

Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

Мальдзіс Адам

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў. Болей »


Быкаў Васіль, Воўчая зграя

Воўчая зграя

Аповесць

Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сю... Болей »


Андрасюк Міхась, Вуліца Добрай Надзеі

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні

Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». Болей »


Вярцінскі Анатоль, Выбранае

Выбранае

Вярцінскі Анатоль

У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. Болей »


Быкаў Васіль, Выбранае

Выбранае

Для старэйшага школьнага ўзросту

Быкаў Васіль

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93]   Наступная   Апошняя