Гайдук Мікола, Белавежскія быліцы і небыліцы

Белавежскія быліцы і небыліцы

Легенды, паданні

Гайдук Мікола

3 часоў сівой даўніны ходзяць у народзе легенды і падан-ні, якія нарадзіліся ў велічных нетрах Белавежскай пушчы, на берагах Нёмана, Дняпра, Віслы... Іх сабраў і запісаў куль-турны дзеяч нацыянальнай меншасці ў Польшчы, гісторык з Беластока, беларус Мікола Гайдук. Болей »


Беларусік

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »


Грабчыкаў С. М., Беларуска-рускі слоўнік, Выд. 3, дап.і перапрац.

Беларуска-рускі слоўнік

Грабчыкаў С. М.

Словарь включает около 20 000 наиболее употребительных белорусских слов и фразеологических сочетаний, которые могут вызвать трудности при переводе их на русский язык. Отдельным приложением дан краткий список белорусских и русских личных имен. 2-е издание вышло в 1975 г. Болей »


Лазука Б. А., Беларускае барока

Беларускае барока

Гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю

Лазука Б. А.

Аўтар аналізуе шляхі развіцця мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст., разглядае гістарыяграфію стылю барока, умовы яго фарміравання. Значнае месца адведзена аналізу асноўных тэндэнцый стылю. Даследуецца паэтыка беларускага барока. Для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва. Болей »


pdf
Трусаў Алег, Беларускае кафлярства

Беларускае кафлярства

Трусаў Алег

Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »


Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

1958-2003 гг. у фатаграфіі

Літаратурнае аб'яднанне "Белавежа" (сёння фактычна саюз беларускіх пісьменнікаў Польшчы), пакліканае да жыцця 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку - з ініцыятывы Георгія Валкавыцкага, выпускніка Літаратурнага інстытута ў Маскве, тадышняга галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" - адзначае ўжо свой 45-гадовы юбілей. Болей »


djvu
Янкоўскі Ф. М., Беларускае літаратурнае вымаўленне, 4-ае

Беларускае літаратурнае вымаўленне

Янкоўскі Ф. М.

Прайшло шаснаццаць год, як было надрукавана "Беларускае літаратурнае вымаўленне". За гэты час у перыядычным друку ў той ці іншай форме выказвалася ацэнка гэтага дапаможніка, рабіліся заўвагі і пажаданні лінгвістаў-даследчыкаў, педагогаў. Адны пажаданні і заўвагі аўтар улічваў, другіх не рпыняў пад увагу. (...) Улічваючы тое, што папярэдняе выданне дапаможніка "Беларускае літаратурнае вымаўленне" было пашырана і дапоўнена характарыстыкаю... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Беларускае мора

Беларускае мора

Паэзія

Шніп Віктар

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... Болей »


Беларуская балада

Беларуская балада

Анталогія

Анталагічнае выданне папулярнага жанру беларускай паэзіі. У зборнік увайшлі балады В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Цёткі, а таксама балады сучасных беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і інш. Болей »


pdf
Максімюк Ян, Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходня...

Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97]   Наступная   Апошняя