be

Каталёг Камунікат.org

Чаму Сонца рана ўстала?
pdf

Чаму Сонца рана ўстала?

Казкі
Бензярук Расціслаў

Што лепей — Будзень ці Свята, чаму ўлетку сонца рана ўстае, як вылечылі ад прастуды Дзеда Мароза, — на гэтыя і іншыя пытанні знойдзеце адказ, прачытаўшы казкі Расціслава Бензерука. Для дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак адрасаваны казкі-загадкі, для дзіцячых лялечных тэатраў — казка-п'еса "На паляне, каля... Болей »

Чаму трэба браць шлюб?
pdf

Чаму трэба браць шлюб?


Цяпер, нягледзячы на паўсюднае і масавае вяртаньне людзей да Праваслаўя, нажаль, часта прыходзіцца сутыкацца з даволі абыякавым стаўленьням сучасных хрысьціянаў да царкоўнага шлюбу, нярэдка з поўным неразуменьнем яго сэнсу і неабходнасьці. Паводле вучэньня Царкве, шлюб ёсьць усталяваная Богам таемніца... Болей »

Чаму ўсё так?
pdf

Чаму ўсё так?


Карытка Таццяна

Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.... Болей »

Чамяры і чамяроўцы
pdf epub

Чамяры і чамяроўцы

Гісторыка-краязнаўчы нарыс
Чыгрын Сяргей

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.... Болей »

Чаравікі маленства
pdf epub

Чаравікі маленства

Вершы
Багдановіч Ірына

Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі... Болей »

Чарадзей сёмага веку Траяна
pdf

Чарадзей сёмага веку Траяна

Усяслаў Полацкі
Тарасаў Сяргей

У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў.... Болей »

Чарадзейныя казкі
pdf

Чарадзейныя казкі

у 2 частках. частка 2

У прадмове да першай часткі тома разглядаліся пытанні паходжання чарадзейных казак, іх працоўная аснова, характар сувязі з рэчаіснасцю, сістэма вобразаў, ідэйна-тэматычны змест, нацыянальная спецыфіка і некаторыя іншыя праблемы, што вызваляе зараз ад неабходнасці зноў звяртацца да гэтых пытайняў. Мэта... Болей »

Чарадзейныя казкі
pdf

Чарадзейныя казкі


Пэро Шарль

"Былі сабе кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго толькі не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла... Болей »

Чарадзейныя казкі
pdf

Чарадзейныя казкі

У дзвюх частках

Упершыню выданне выйшла ў 1973 г. У гэты том уключаны характзрныя для беларускага казачнага эпасу творы пра асілкаў, на былінныя сюжэты і іншыя. Матэрыялы ўзяты з друкаваных крыніц, большасць якіх зараз практычна недаступна шырокаму колу чытачоў, і з архіваў. Пры адборы тэкстаў улічваліся іх мастацкія... Болей »

Чараўніца
epub

Чараўніца

Апавяданні
Ластаўскене (Ластоўская) Марыя

У 2022 годзе Літва досыць сціпла адзначыла 150-годдзе з дня нараджэння класікіні літоўскай літаратуры Марыі Ластаўскене, ці Ластоўскай на беларускі лад. Жыццё пісьменніцы было звязана не толькі з Літвой, але і з Беларуссю: пэўны час яе мужам быў Вацлаў Ластоўскі, адна з дачок пісьменніцы жыла ў Менску.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org