- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З самага пачатку свайго жыцця мы пакліканы пазнаваць Бога. Пакліканне з'яўляецца ў чалавеку той прасторай, у якой ён павінен пастаянна расці і развівацца. Аднак многія зусім не памятаюць пра гэта ці проста не ведаюць, бо не адкрылі для сябе тую задачу, закладзеную ў людскую прыроду. Сёння, у свеце вялікіх... Болей »
Завяршаецца чарговы навучальны і катэхетычны год. Многія маладыя людзі, узбагачаныя сямікратным дарам Святога Духа ў сакраманце хрысціянскай сталасці, стануць перад выбарам жыццёвага шляху. Знайсці ўласнае месца ў свеце – складаная справа, якая патрабуе шмат высілкаў. Яна ўключае здольнасць прымаць рашэнні... Болей »
Маці Божая заўсёды жыла ў блізкасці з Панам. З першых хвілін Яе існавання ў Ёй прысутнічала гэтае інтэнсіўнае і неабсяжнае ўзрушэнне, увесь час узрастаючае ў сіле, якое ўводзіла Яе ў сэрца Бога, падтрымлівала ў сувязі з Ім ва ўсіх намерах і жаданнях, усіх думках і пачуццях. Марыя пастаянна знаходзіцца... Болей »
Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых... Болей »
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне. Перад абліччам гэтых падзей... Болей »
Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам... Болей »
Малітва аб міры ва ўсім свеце – заўсёды актуальны заклік, які мы павінны рэалізаваць кожны дзень. Здаецца, цяпер гэтая малітва неабходна ўсёй Еўропе, асабліва Украіне, у якой, як нядаўна сказаў папа Францішак, “цякуць рэкі крыві і слёз”. Кожная вайна – трагедыя для чалавецтва, у ёй гінуць тысячы людзей... Болей »
У чарговы раз мы атрымалі ў рукі дар Вялікага посту. Гэтыя 40 дзён прызначаны для добраўпарадкавання, каб праз параўнанне ўласнага жыцця з Божым словам мы заняліся напружанай працай над сабой. Стаць на шлях змены ўласнага жыцця могуць дапамагчы пакаянныя практыкі, якія добра нам вядомы: малітва, пост... Болей »
Час карнавалу хутка скончыцца. Літаральна праз хвіліну мы ўвойдзем у шчымлівую цішыню Вялікага посту, каб накіраваць усяго сябе, свой розум і волю да Бога і нашых адносін з Ім. З амбонаў святынь зноў пачуем пра навяртанне, пакаянне, споведзь... Навяртанне – гэта не нейкае катаванне, не нейкі Божы спосаб... Болей »
Маладым людзям, якія жывуць у цяперашні час, няпроста з мужнасцю і надзеяй глядзець на сваю будучыню, марыць аб паспяховым шлюбным жыцці. Многія маладзёны баяцца шлюбу. Прычынай такога стану рэчаў з'яўляецца вялікая колькасць разводаў, разрываў адносін, вельмі часта ўжо ў першыя гады іх існавання. Дакладна... Болей »