- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.... Болей »
Калі вы яшчэ не былі ў старажытным беларускім горадзе Слоніме, то спазніліся як мінімум на 200–300 гадоў. І шмат чаго ўжо не ўбачыце. Але моцна засмучацца не трэба. Бо Слонім — горад, пра які можна распавядаць бясконца, ды і паглядзець тут ёсць што нават і сёння. Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Слонімшчыне... Болей »
Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па горадзе Слоніме і раёне, дзе арганічна пераплятаюцца мінулае і сучаснае Слонімшчыны. Кніга будзе цікавай усім тым, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам сваёй Бацькаўшчыны, але найперш школьнікам і іх бацькам, настаўнікам і турыстам.... Болей »
Выданне прысвечана гісторыі дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі драматычны тэатр» з нагоды яе 30-годдзя. Першыя звесткі пра тэатральнае жыццё ў Слоніме адносяцца да XVIII стагоддзя, калі існаваў у 1744–1769 гадах слонімскі школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме. У рэпертуары тэатра перава- жалі тады... Болей »
Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык.... Болей »
У аўторак, 9 кастрычніка 1934 года, у Слонім на аўтамабілі “Пакард” з боку Баранавічаў прыехала амерыканка Луіза Арнэр Бойд (1887 — 1972). Адна з самых багатых жанчын ЗША была вядомай падарожніцай — даследавала Арктыку, Грэнландыю. Дагэтуль невядома, хто ёй распавёў пра Палессе. Ці яна пра яго дзесьці... Болей »
Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і... Болей »
15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю... Болей »
“Я памятаю, нібыта, гэта было ўчора, — успамінае Уршуля Радэк. — Зоська выйшла на лесвіцу перад адміністрацыйным будынкам… Яна сказала: “…Праблемы, якія прывялі да забастоўкі, узніклі не раптоўна, і з гадамі павялічваліся. …Цярпенне чалавечае скончылася, іх трэба вырашаць!”. Так Зося Барткевіч увайшла... Болей »
Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх... Болей »